- Катэгорыя: Вясна
26.04.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, ціск, свабода мірных сходаў, рэпрэсіі, экалагічныя правы "Чарнобыльскі шлях" у Беларусі мае 35-гадовую гісторыю. Упершыню шэсце, якое было прымеркаванае да гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адбылося 26 красавіка 1989 году. Спачатку ён ладзіўся як апазіцыйны да камуністычнай улады, якая хавала праўду пра падзеі, і быў ушанаваннем памяці пацярпелых. Калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка, акцыя набыла характар пратэсту супраць ягонага кіравання. З тых часоў “Чарнобыльскі шлях” бесперапынна становіцца для ўладаў нагодай для рэпрэсій.
- Катэгорыя: Вясна
26.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм, зборныя матэрыялы Беларускі рэжым па палітычных матывах пераследуе не толькі грамадзян сваёй краіны, пад рэпрэсійны каток трапляюць грамадзяне і грамадзянкі іншых краін. Напэўна, адзін з самых вядомых палітычных справаў супраць замежных грамадзян – кейс Наталлі Хершэ, якую вызвалілі з калоніі пры садзейнічанні Швейцарскай Канфэдэрацыі. У беларускіх месцах няволі застаюцца грамадзяне Украіны, Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Латвіі, Казахстана і Узбекістана. Дакладная лічба невядома, але іх падлік ідзе на трэці дзясятак. Іх пераследуюць за ўдзел у акцыях пратэсту, каментары, перадачу інфармацыі незалежным СМІ і сваякам за мяжу. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне ўзмацніўся ціск і пераслед украінцаў у Беларусі – іх абвінавачваюць у "агентурнай дзейнасці" і "шпіянажы". "Вясна" распавядае, каго з замежных грамадзян пераследуюць у Беларусі па палітычных матывах і па якіх справах.
- Катэгорыя: Вясна
26.04.2024 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25-26 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
25.04.2024 Тэгі: суды, ААН, свабода мірных сходаў Беларуска з дапамогай юрысткі "Вясны" паскардзілася ў Камітэт па правах чалавека ААН на крымінальную справу за ўдзел у пратэснай акцыі супраць афіцыйных вынікаў выбараў 2020 года ўвечары 9 жніўня і ў наступных нядзельных Маршах. Больш чым праз год супраць заяўніцы ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), затрымалі і змясцілі ў ІЧУ, але потым выпусцілі да суда. У выніку суд прызначыў пакаранне ў выглядзе амбежавання волі і пастанавіў спагнаць кампенсацыю шкоды, нанесенную "Мінсктрансу" шляхам блакавання дарогі. КПЧ ААН зарэгістраваў скаргу і прыняў яе да разгляду.
- Катэгорыя: Вясна
25.04.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, сілавыя структуры, правы чалавека, падкаст Новы выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" прысвечаны людзям з досведам бяздомнасці. За што бяздомныя траплюць у месцы зняволення? Як яны там прымусова працуюць? Як людзі, якія сядзелі па палітычных матывах, сустракаліся з бяздомнымі? Як сілавікі ставяцца да бяздомных? І як яны рэпрэсавалі тых, хто бяздомным дапамагаў? І якія ў бяздомных вершы?
- Катэгорыя: Вясна
25.04.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, сілавыя структуры, правы чалавека, падкаст Новы выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" прысвечаны людзям з досведам бяздомнасці. За што бяздомныя траплюць у месцы зняволення? Як яны там прымусова працуюць? Як людзі, якія сядзелі па палітычных матывах, сустракаліся з бяздомнымі? Як сілавікі ставяцца да бяздомных? І як яны рэпрэсавалі тых, хто бяздомным дапамагаў? І якія ў бяздомных вершы?
- Катэгорыя: Вясна
25.04.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, умовы ўтрымання, гендарныя правы Мінчанка Аліна (імя зменена ў мэтах бяспекі) скончыла ўніверсітэт, папрацавала ў Беларусі і хацела пераехаць у Польшчу, але на беларускай мяжы яе не выпусцілі з краіны. Мытнікі паведамілі дзяўчыне, што ў яе забарона на выезд, высадзілі з аўтобуса і сказалі самастойна разбірацца з прычынамі абмежавання ў Мінску. Аказалася, што супраць Аліны была ўзбуджаная крымінальная справа за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. За гэта яна амаль два месяцы правяла ў зняволенні і ў красавіку гэтага года была асуджаная да "хатняй хіміі". Былая палітзняволеная, усё ж апынуўшыся ў Польшчы пазней на некалькі месяцаў, распавяла "Вясне" пра камеру асаблівага кантролю начальніка ІЧУ, голы агляд і ўмыванне пакетам з-пад пракладак, акрэсцінскі вірус, галасаванне на выбарах у жодзінскай турме, пра дагляд за сабой і пераезд "Валадаркі" ў Калядзічы.
- Катэгорыя: Вясна
25.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі 12 красавіка 2024 году вынесены прысуд у дачыненні да 35-гадовага Яўгена Пруднікава і 31-гадовай Вольгі Пруднікавай — беларусаў, якіх завочна судзілі паводле "народнага" арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Прысуд агучыла суддзя Вольга Царык.
- Катэгорыя: Вясна
25.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Віцебскага раёна 28 сакавіка асудзілі Сяргея Мельнікава паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крыімнальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Зубеня прызначыў Сяргею адзін год і адзін месяц пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
24.04.2024 Тэгі: адміністратыўны пераслед, грамадства, рэпрэсіі З пачатку выбарчай кампаніі 2020 года праваабаронцы штодзённа фіксуюць факты рэпрэсій у Беларусі. Сітуацыя з парушэннем правоў чалавека ў краіне да гэтага часу застаецца катастрафічнай. Праваабаронцы "Вясны" падлічылі агульную лічбу затрыманняў за першы квартал 2024 года.