08.05.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў Палітзняволенага нафтавіка з Рэчыцы Канстанціна Міхальцова затрымалі ў траўні 2021 года. Да яго прыйшлі за працоўны тэлеграм-чат "Вольнае паньства", дзе Канстанцін з калегамі абмяркоўвалі пратэсныя падзеі. Хлопец выказваўся ў чаце пра Лукашэнку, а ў 2020 годзе заступіўся за пратэстоўца падчас затрымання і адштурхнуў сілавіка. За гэта рэчычаніна асудзілі па трох артыкулах на тры гады калоніі. Па вызваленні палітвязня не пакінулі ў спакоі і працягвалі выклікаць у міліцыю. Пасля завядзення новай адміністрацыйнай справы ён не стаў чакаць чарговага затрымання і вясною 2024 года з’ехаў з Беларусі.

07.05.2024 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, ціск У красавіку сілавікі працягвалі пераследаваць беларусаў і беларусак за нацыянальную сімволіку і падпіскі на незалежныя СМІ. Па ўсёй краіне сілавікі штодзённа затрымліваюць дзясяткі людзей, ладзяць у кватэрах ператрусы, збіваюць і змяшчаюць іх у ізалятары з нечалавечымі ўмовамі. У мінулым месяцы праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра мінімум 530 палітычна матываваных судоў па адміністрацыйных справах, з якіх былі прызначаны мінімум 31 арышт, 45 штрафаў, а ў адным выпадку — грамадскія працы. "Вясна" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх людзей судзілі ў красавіку. 

07.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, дыфамацыя 18 красавіка 2024 году ў судзе Ленінскага раёна Гродна вынесены прысуд Андрэю Томчыку. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп у адрас Лукашэнкі). Яго асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ПУАТ — "хіміі".

07.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" сёмага траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

07.05.2024 Тэгі: акцыі, палітвязні Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. З таго часу ў месцах няволі памерлі яшчэ пяць палітвязняў: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч. Іх усіх аб’ядноўваў не толькі палітычны пераслед у адносінах да сябе, але і тое, што ім несвоечасова ці няякасна была аказана медыцынская дапамога ў зняволенні, а таксама праблемы са здароўем, нягледзячы на якія іх усё роўна ўзялі пад варту ці адправілі ў калоніі. Па стане на 6 траўня 2024 году праваабаронцам вядома не менш чым 254 палітвязня, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Для некаторых з іх кожны дзень у няволі — крытычны, ад якога залежаць іх здароўе і нават жыццё. Таксама многія палітвязні падчас і пасля зняволення маюць праблемы з псіхічным здароўем.

07.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Наталля Крук. Фота з сацыяльных сетак. У Мінскі гарадскім судзе сёмага траўня пачынаецца разгляд крымінальнай справы Наталлі Крук, якую затрымалі ў ліпені 2023 года па вяртанні ў Беларусь з Польшы. Яе абвінавачваюць у “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх” (ч. 1 арт. 342 КК) і “закліках да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды бяспецы Рэспублікі Беларусь” (ч. 3 арт.361 КК).

07.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Наталля Крук. Фота з сацыяльных сетак. У Мінскі гарадскім судзе сёмага траўня пачынаецца разгляд крымінальнай справы Наталлі Крук, якую затрымалі ў ліпені 2023 года па вяртанні ў Беларусь з Польшы. Яе абвінавачваюць у “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх” (ч. 1 арт. 342 КК) і “закліках да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды бяспецы Рэспублікі Беларусь” (ч. 3 арт.361 КК).

06.05.2024 Тэгі: правы чалавека, аналітыка На канец красавіка ў Беларусі налічвалася 1 386 палітзняволеных, з іх 166 жанчын. Акрамя таго, не менш за 1 760 палітзняволеных, з іх 394 жанчыны, ужо вызвалены з месцаў пазбаўлення волі ў сувязі з адбыццём пакарання, зменай меры стрымання, прызначэннем пакарання, не злучанага з пазбаўленнем волі, а таксама ў сувязі з амністыяй і памілаваннем. Такім чынам, сумарная колькасць палітвязняў і былых палітвязняў няўхільна расце, іх агульная лічба набліжаецца да 3 150 чалавек, сярод якіх больш за 550 жанчын.

06.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Ягор Зенчанка. Фота: homeldays.org Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 30 красавіка вынес прысуд вядомаму ў горадзе шоўмену і вядучаму фестываляў Ягору Зенчанку, абвінаваціўшы яго ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх” (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Аксана Шэвякова.

06.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі Стала вядома, што вынесены чарговы прысуд у межах "спецвытворчасці". 16 красавіка 2024 года ў судзе Партызанскага раёна Мінска завочна асудзілі адразу шасцярых чалавек. Прысуд агучыў суддзя Міхаіл Макарэвіч.