18.06.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Супрацоўніцу дзяржаўнай установы затрымалі за тое, што яна нібыта дасылала ў "Чорную кнігу Беларусі" інфармацыю пра калег
Таксама яе абвінавацілі ў тым, што яна разам з сынам, які на той момант быў непаўнагадовым, была на паслявыбарчай акцыі пратэсту, прайшла рэгістрацыю ў чат-боце плана "Перамога", а таксама "распаўсюджвала абразлівыя калажы з фота прадстаўнікоў улады".
Супрацоўніка бабруйскай ТЭЦ затрымалі за каментары ў Telegram
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі 18 чэрвеня, што мужчына пісаў негатыўныя каментары з абразамі і заклікамі да гвалту ў адрас прадстаўнікоў улады.
Жыхарку Віцебска затрымалі за TikTok-відэа
На "пакаяльным відэа" ад 18 чэрвеня жанчына "прызнаецца" ў тым, што размяшчала ў TikTok інфармацыю з "экстрэмісцкіх" каналаў.
Крыніца: Затрыманні за TikTok-відэа, каментары ў Telegram і паведамленні ў ЧКБ: хроніка пераследу 18 чэрвеня