Фігуранты "справы студэнтаў". Калаж mediazona.by У судзе Савецкага раёна Мінска 16 ліпеня агучылі прысуд па “справе студэнтаў”.

З 8 ліпеня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска разглядаецца крымінальная справа па ч. 1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму) супраць 26-гадовага мінчука Ягора Міхайлава. Яго абвінавачваюць у падпале танка Т-72 у вайсковым эшалоне на чыгуначнай станцыі "Азярышча" ў Сцяпянцы, кінуўшы ў яго «кактэйль Молатава» з надпісам «ОГСБ» уначы 31 студзеня. Паводле версіі абвінавачвання, Міхайлаў зрабіў гэта са "сваіх палітычных поглядаў", але сам абвінавачаны адмаўляе гэта на судзе. Відэа палаючага танка з'явілася ў інтэрнэце ў пачатку лютага, але дзяржСМІ назвалі яго фэйкам, а Мінабароны прадэманстравала непашкоджаны і цэлы танк. Патрулююць вайскоўцы ў ноч падпалу нават не заўважылі ўзгарання. Але цяпер Міхайлаву пагражае ад васьмі да пятнаццаці гадоў калоніі. Справу разглядае суддзя Алена Бушава, дзяржабвінавачанне падтрымлівае памочнік пракурора Фрунзенскага раёна Дзмітрый Хаваўка.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 16 ліпеня. Трэці дзень запар адбываецца атака сілавікоў на праваабаронцаў, журналістаў, актывістаў, культурных і грамадскіх дзеячаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Human Rights Watch 14 ліпеня 2021 г. па ўсёй Беларусі пракацілася хваля беспрэцэдэнтных па сваіх маштабах ператрусаў і затрыманняў, мішэнню якіх стала праваабарончая супольнасць, заявіла сёння арганізацыя Human Rights Watch.

У судзе Кастрычніцкага раёна горада Гродна 15 ліпеня працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Андрэя Сакалоўскага, які, паводле абвінавачвання, "з помсты, меў намер прычыніць боль 11 пацярпелым амапаўцам, пагражаў іх асабістай бяспецы". Усё — за падзеі 6 верасня 2020 года на вуліцы Гарнавых у горадзе Гродна, калі праходзілі акцыі пратэсту. Сакалоўскага абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 342 КК РБ (арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і арт. 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Пацярпелыя амапаўцы былі дапытаныя судовых пасяджэннях 14 чэрвеня і 5 ліпеня. Яны супярэчылі сваім ранейшым паказанням, адмаўляліся ад сваіх ранейшых матэрыяльных патрабаванняў да абвінавачанага – больш падрабязна пра тое, як гэта было, чытайце тут:

15 ліпеня ў судзе Іванаўскага раёна прайшло трэцяе пасяджэнне па справе драгічынскага журналіста Сяргея Гардзеевіча. Там ён выступіў з апошнім словам. Інтэрнэт-выданне "Першы рэгіён" вяло трансляцыю судовага паседжання. Нагадаем, Сяргея Гардзіевіча абвінавачваюць у абразе прэзідэнта і паклёпе і абразе двух міліцыянтаў у чаце – усяго тры артыкулы Крымінальнага кодэкса РБ: 188 (паклёп), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт.369 (абраза прадстаўніка ўлады) КК РБ. Сваю віну журналіст не прызнаў. Пацярпелыя міліцыянты заяўлялі аб матэрыяльнай кампенсацыі па 2 тысячы рублёў.  Затрымлівалі яго 22 снежня 2020 года (таму праваабаронцы прызнавалі яго палітвязням) , некалькі месяцаў ён правёў пад хатнім арыштам, цяпер-пад падпіскай аб нявыездзе. Першае судовае пасяджэнне над ім правялі 24 чэрвеня, а другое – 5 ліпеня.

Жазэп Барэль. Фота: Reuters Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жозеп Барэль выступіў з заявай па Беларусі.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 15 ліпеня. Пасля масавай атакі на праваабаронцаў і актывістаў 14 ліпеня, працягваецца пераслед людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю, высвятляюцца падрабязнасці крымінальных справаў супраць раней затрыманых. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Мінскім гарадскім судзе сёння пачаўся суд над 21-гадовым палітзняволеным студэнтам 4-га курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Уладзіславам Марціновічам, якога абвінавачваюць у адміністраванні telegram-канала «Белыя халаты». Яму інкрымінуюць ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса – заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, хаця адразу супраць яго ўзбудзілі крымінальну справу па арт. 342 КК. Уладзіслаў на судзе віну не прызнае. Студэнта затрымалі 19 лістапада – у той дзень таксама затрымалі журналістку TUT.BY Кацярыну Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна, якіх асудзілі ў далейшым за выдаванне медыцынскіх дакументаў забітага жыхара "Плошчы пераменаў" Рамана Бандарэнкі. Справу разглядае суддзя Алена Ананіч, дзяржабвінавачанне падтрымлівае Аляксандр Рамановіч. Паводле версіі абвінавачвання, Уладзіслаў Марціновіч з 9 жніўня да 18 лістапада "стварыў тэлеграм-канал "Белыя халаты"". Студэнт "неаднаразова распаўсюджваў розныя матэрыялы на кіраваным ім Telegram-канале6 выкарыстоўваючы метады, накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне, штучнае нагнятанне напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве, распаўсюджванне ідэалогіі экстрэмізму, а таксама паслабленне ў грамадстве пачуцця патрыятызму".