Аляксандр Івулін. Фота з сацыяльных сетак. Суд Савецкага раёна 17 студзеня пачынае разгляд крымінальнай справы вядомага спартыўнага журналіста, блогера і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна.

Разглядаць справу палітвязня Івуліна прызначылі суддзю Сяргея Шацілу.

Аляксандр Івулін — футбаліст "Крумкачоў", журналіст Tribuna.com, аўтар Youtube-канала «ЧестнОК».

Яго, а таксама аператара Яраслава Пісарэнку затрымалі ў кватэры 3 чэрвеня. На наступны дзень журналіста асудзілі на 30 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 24.23 КаАП — нібыта за сцяг на акне кватэры. Пасля 30 сутак арышту ён на волю не выйшаў. Стала вядома, што Аляксандра перавялі ў СІЗА №1 па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

На пачатку снежня 2021 стала вядома, што справу Аляксандра перадалі ў пракуратуру, а 22 снежня яе накіравалі ў суд.

Згодна з матэрыяламі справы, якія паведамляе Пракуратура, абвінавачаны 23 жніўня і 27 верасня 2020 года з іншымі асобамі рухаўся па праезнай частцы праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава ў Менску, блакуючы шлях аўтамабілям, - гэта прывяло да збою ў працы грамадскага транспарту.

На законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні Івулін не рэагаваў.

Ён жа на канале відэахостынгу YouTube размяшчаў відэазапісы пабуджальнага характару, каб стварыць негатыўную ацэнку дзейнай улады, дыскрэдытаваць палітычнае і сацыяльнае становішча ў краіне. Гэта пасля дало магчымасць арганізаваць групу грамадзян, якія ўдзельнічалі ў перыяд з жніўня 2020 года па сакавік 2021 года на тэрыторыі Беларусі, уключаючы Мінск, у парушэнні грамадскага парадку падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў.

Будзе дапоўнена.

Крыніца: У Мінску пачнецца суд над спартыўным журналістам і блогерам Аляксандрам Івуліным