Сёння, 26 ліпеня, у судзе Фрунзенскага раёна Мінска агучылі прысуд па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму) супраць 26-гадовага мінчука Ягора Міхайлава. Яго абвінавацілі ў падпале танка Т-72 на чыгуначнай станцыі ў Сцяпянцы шляхам кідка ў яго «кактэйля Молатава» з надпісам «ОГСБ» уначы 31 студзеня. Відэа палаючага танка з'явілася ў інтэрнэце ў пачатку лютага, але дзяржСМІ назвалі яго фэйкам, а Мінабароны прадэманстравала непашкоджаны і цэлы танк. Па версіі абвінавачвання, у выніку дзеянняў Міхайлава ўзнікла "аб'ектыўная небяспека гібелі людзей", хаця патрулюючыя вайскоўцы ў ноч падпалу нават не заўважылі ўзгарання. Некаторыя дазналіся пра інцындэнт з інтэрнэту. У выніку, суддзя Алена Бушава прызначыла менавіта такое пакаранне, якое прасіў  памочнік пракурора Фрунзенскага раёна Дзмітрый Хаваўка — дзесяць год калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Абвінавачаны слухаў прысуд у закаваных кайданкамі за спіной рукамі. На гэтым пераслед Міхайлава не скончаны: супраць яго распачатая яшчэ крымінальная справа.  Нагадаем, Ягор Міхайлаў абвінавачваўся па ч. 1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму). Паводле версіі абвінавачвання, Міхайлаў "наўмысна ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, перашкоджання палітычнай дзейнасці, застрашвання насельніцтва, дэстабілізацыя грамадскага парадку, у перыяд часу з 3 гадзін 30 хвілін па 3 гадзін 36 хвілін 31 студзеня здзейсніў акт тэрарызму агульнанебяспечным спосабам шляхам падпалу ваеннай тэхнікі, якая належыць 120-й дывізіі, размешчаны на шляхах у эшалоне ў Сцяпянцы ў выніку чаго ўзнікла аб'ектыўная небяспека гібелі людзей, прычынення ім цялесных пашкоджанняў або наступлення іншых цяжкіх наступстваў".

У будынку гомельскага СІЗА ўжо месяц у закрытым рэжыме праходзіць суд над шасцю палітвязнямі: Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым і Дзмітрыем Паповым. Іх абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, распальванні сацыяльнай варожасці ў Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м. Усе палітвязні былі затрыманыя яшчэ да выбараў. Інфармацыя пра тое, што суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме, з'явілася на сайце Вярхоўнага суда за тыдзень да пачатку разгляду крымінальнай справы. Акрамя гэтага, у электронным раскладзе было пазначана і прозвішча суддзі, які вынесе прысуд шасці палітвязням, – суддзя Гомельскага абласнога суду Мікалай Бакуноў. "Вясна" распавядае ўсё, што вядома з адкрытых крыніц, пра суддзю па "справе Ціханоўскага".  Рэзанансную крымінальную справу супраць палітзняволеных блогераў і палітыкаў Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова разглядае суддзя Гомельскага абласнога суда Мікалай Мікалаевіч Бакуноў. Ён уваходзіць у судовую калегію па крымінальных судах.

Алена Гнаўк. Фота: tut.by Супраць брэсцкай 64-гадавай актывісткі Алены Гнаўк, якую 2,5 месяцы таму асудзілі па "справе карагодаў", распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта).

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя паседжанні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праявы пратэсту. Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляюцца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 Крымінальнага кодэкса). Штодзень па ўсёй Беларусі адбываюцца суды па гэтых артыкулах. “Вясна” распавядае, каго і за што на гэтым тыдні судзілі ў Беларусі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса. Пра справы па дыфамацыйных артыкулах, разгледжаных на папярэднім тыдні, можна пачытаць па спасылцы.

Выказваем свой рашучы пратэст супраць кампаніі па ціску і пераследу арганізацый грамадзянскай супольнасці, кіраўнікоў і актывістаў арганізацый і ініцыятыў, якая працягваецца ў Беларусі. З пачатку года ў Беларусі праведзеныя дзясяткі ператрусаў у офісах НКА і ў кватэрах актывістаў. У апошнія дні ўлады прынялі захады па ліквідацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці. У прыватнасці, вядома, што ў працэсе ліквідацыі знаходзяцца найстарэйшыя беларускія арганізацыі – Беларускі ПЭН-цэнтр і Беларуская асацыяцыя журналістаў. Да цяперашняга часу вядома аб ліквідацыі дзясяткаў некамерцыйных арганізацый. Пераважная большасць арганізацый ліквідуецца без прад'яўлення якіх-небудзь прэтэнзій з боку кантралюючых органаў, без папярэдняга паведамлення і ў адсутнасць магчымасці аспрэчыць рашэнне аб ліквідацыі. Варта адзначыць, што большасць арганізацый, якія ліквідуюцца, мелі партнёрскія сувязі як з дзяржаўнымі органамі, так і з міжнароднымі арганізацыямі. Многія арганізацыі працавалі ў рамках праграм па ўстойлівым развіцці на цэнтральным і рэгіянальным узроўнях, уносілі важкі ўклад у развіццё беларускага грамадства, аказвалі прававую і іншую дапамогу людзям, дапамагалі дзяржаве бачыць праблемы уразлівых груп і вырашаць іх.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне 23 ліпеня. Людзей працягваюць затрымліваць па крымінальных справах, праводзіць вобшукі і ўжываць іншыя формы ціску на грамадзянаў.  Прэзентацыя збоніку Паўла Севярынца. Фота ПЦ

Як паведамляе "Радыё Свабода", драгічынскі журналіст інтэрнэт-выданьня "Першы рэгіён" Сяргей Гардзіевіч на 23 ліпеня чакаў вынясення прысуду, але 22 ліпеня ён страціў прытомнасць. Яго паклалі ў шпіталь. Журналіста абвіначваюць у абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго, а таксама ў абразе двух мясцовых міліцыянтаў у чаце тэлеграм-каналу «Реальный Дрогичин».

Суд Цэнтральнага раёну Цэнтральны суд горада Мінска прызнаў 32-гадовага Артура Суворава вінаватым паводле арт.369 Крымінальнага кодэкса і асудзіў да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову – “хатняй хіміі”. Справу вёў суддзя Дзмітрый Карсюк. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Арцём Цвяткоў. Пацярпелай выступіла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.

Міжнародная арганізацыя Amnesty International запусціла акцыю тэрміновай дапамогі палітвязням праваабаронцам "Вясны". Міжнародныя праваабаронцы просяць дапамагчы вызваліць вясноўцаў і звярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваннем неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча і ягонай жонкі Ніны.

Беларускі ПЭН-цэнтр падрыхтаваў справаздачу па выніках маніторынга парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры за студзень-чэрвень 2021. "Вясна" прыводзіць вытрымкі з яе.