Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці 14 студзеня 2022 г.

Сёння ў Мінгарсудзе агучылі прысуды палітзняволенаму дырэктару прыватнай друкарні Арцёму Федасенку і адміністратару telegram-канала "Атоліна" Паўлу Юхневічу. Суд цягнуўся у закрытым рэжыме тыдзень. Іх абвінавачвацілі ў вырабе і распаўсюдзе "пратэсных улётак, стыкераў, газет", а таксама ва ўдзеле ў нядзельных Маршах у жніўні-верасні 2020 года. Іх дзеянні кваліфікавалі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 3 арт. 361 (распаўсюд матэрыялаў, што змяшчаюць заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт). Мужчын судзілі за друк і распаўсюд БЧБ-стыкераў да Дня волі, газет "Гродненское время", "Честная газета", "Народная воля". Суддзя Валянціна Зянькевіч прызнала Федасенку і Юхневіча вінаватымі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзіла на чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму кожнага. "Вясна" распавядае ўсё, што вядома па гэтай справе. 3 студзеня суддзя Валянціна Зянькевіч па хадайніцтве пракурора Аляксандра Рамановіча зрабіла працэс закрытым з прычыны "наяўнасці ў крымінальнай справе матэрыялаў, што змяшчаюць заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці" і "ў мэтах забеспячэння бяспекі эксперта Князева і аховы таямніцы следства". Юхневіч і Федасенка выступалі супраць закрыцця судовага пасяджэння, але іх меркаванне не паўплывала на рашэнне суддзі. Дарэчы, адной з прычын нядаўняга правядзення судовага пасяджэння ў Мінгарсудзе над 21-гадовым палітзняволеным расіянінам Ягорам Дуднікавым у закрытым рэжыме выступала "абарона спецыяліста Князева".

Праваабаронцы і валанцёры "Вясны" працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). "Вясна" распавядае, каго і за што ў Беларусі судзілі па гэтых артыкулах з 20 снежня 2021 года па 14 студзеня гэтага года. "Вясна" збірае інфармацыю з "палітычных" судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і Email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Алег Мацкевіч Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца. 10-14 студзеня па-ранейшаму затрымлівалі грамадзян і праводзілі ператрусы. Тэлеграм-чаты і каналы прызнавалі экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі, у Беларусі з’явіліся новыя палітвязні. Ціск працягваюць ўжіваць і на тых, хто ўжо сядзіць за кратамі. Праваабаронцы «Вясны» збіраюць апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі.

Скрын з відэа: Генпракуратура 13 студзеня 2022 года 23-гадовага жыхара Брэста Станіслава Несцярука асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле ч.2 арт.293.

Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца ў судзе. Фота "Гомельская Вясна" Беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць кіраўніка і валанцёрку гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна" — Леаніда Судаленку і Таццяну Ласіцу, заявіла Amnesty International пасля таго, як Гомельскі абласны суд у пятніцу, 14 студзеня, пацвердзіў іх абвінаваўчы прысуд, вынесены судом ніжэйстаячай інстанцыі 3 лістапада 2021 года.

Следчы камітэт працягвае адмаўляць ва ўзбуджэнні крымінальных спраў па фактах катаванняў грамадзянаў, затрыманых на пратэстах пасля абвяшчэння вынікаў выбараў прэзідэнта, што адбыліся 9 жніўня 2020 года.  Як і шматлікія іншыя пацярпелыя, Зміцер (імя зменена) звярнуўся ў Следчы камітэт з заявай аб узбуджэнні крымінальнай справы за ўчынены ў дачыненні да яго гвалт супрацоўнікамі праваахоўных органаў. 

*у загалоўку – адсыланне на песню “520” “Дэльфіна” – аднаго з любімых спевакоў Жэні

Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца У Гомельскім абласным суде 14 студзеня разглядзелі апеляцыйную скаргу на прысуд кіраўніку Гомельскага аддзялення “Вясны” Леаніду Судаленку і яго памочніцы Таццяны Ласіцы.

Вядучаму бізнэс-аналітыку EPAM і палітычнаму зняволенаму Дзянісу Насуру якраз напярэдадні Новага года, 31 снежня было прад’яўленае абвінавачанне ў у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. У той жа дзень ён быў змешчаны пад варту ў СІЗА №1, пакуль на два месяцы. Хаця ў няволі Дзяніс знаходзіцца з 9 снежня.   "Вясна" паразмаўляла з жонкай палітвязня Кацярынай, каб даведацца болей пра самога Дзяніса, а таксама пра падрабязнасці ягонага пераследу.