Заява кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” У сувязі з аб'явай аб правядзенні рэферэндуму па зменах і дадатках у Канстытуцыю мы, прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", хочам адзначыць наступнае.

У судзе Ленінскага раёна Гродна 21 студзеня абвесцілі прысуд па крымінальнай справе супраць палітзняволенага нарколага Аляксандра Цялегі. Лекар працаваў у Нарыльску, а на радзіму прыехаў у адпачынак. Трэцяга траўня мінулага года Аляксандра затрымалі ў Барысаве за каментары ў сацсетках і змясцілі пад варту ў гродзенскую турму, дзе ён утрымліваецца і па сённяшні дзень. Ягоныя дзеянні кваліфікавалі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 364 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 391 (абраза суддзі). На судзе стала вядома, што ён пакінуў 32 каментары ў дачыненні да чыноўнікаў, сярод іх — камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба, памочніца пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліна Касьянчык, суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска Марыя Ярохіна, намеснік генпракурора Аляксей Стук. Аляксандр растлумачыў на судзе, што ён валанцёрыў пад Акрэсціна падчас жнівеньскіх пратэстаў, таму яго перапаўнялі эмоцыі і ён так шмат каментаваў. На судзе стала вядома, што адзін з пацярпелых па справе збіваў Цялегу пры затрыманні. У выніку, суддзя Ганна Леўсік прызнала палітвязня вінаватым і асудзіла да чатырох гадоў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрашваў у суда пракурор Ефімовіч. Пацярпелымі па справе прызнаныя 32 прадстаўнікі ўлады. Сярод іх: оперупаўнаважаны Івацэвіцкага РУУС Куцко Р.В., участковы Горацкага РАУС Міронаў М.У., начальніца ІСН Барысаўскага РУУС Ермалінская Н.Б., камандзір аддзялення гродзенскага АМАПа Скобля А.У., намеснік камандзіра роты спецыяльнага прызначэння забеспячэння спецыяльных аперацый па ідэалагічнай працы ВЧ 3214 Дзеравяшка У.А., участковы Савецкага ГУУС Мінска Варанкоў М.С., курсант факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі Заненка С.В, оперупаўнаважаны 2-га ўпраўлення ГУБАЗіК Бабровіч А.В, памочнік пракурора Брэста Дайнека М.М., начальнік Савецкага РУУС Мінска Качук І.У., супрацоўнікі АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама Бекеш А.А., Багдановіч А.С., Атрасевіч В.А., Макштарова К.А., Анцухоў Д.І., Альшэўскі Д.М., Дукій В.У., Прымак А.А.,  жонка экс-міністра МУС Караева Т.М, оперупаўнаважаныя 11-га ўпраўлення па Магілёўскай вобласці ГУБАЗіК Азарэвіч Ю.А. і Фурманаў А.У., супрацоўнік магілёўскага АМАПа Сапранькоў М.М., супрацоўнікі гродзенскага АМАПа Кунке Д.А. і Краўцова В.П., супрацоўніца Баранавіцкага ГАУС Едман І.Н.

Руслан Слуцкі з сям'ёй. Фота з сацыяльных сетак. Суд Полацкага раёна 20 студзеня вынес жорсткі прысуд Руслану Слуцкаму, якога абвінавацілі ў замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК), а таксама акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК).

Праваабаронцы падрыхтавалі і накіравалі ў Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурных правах (КЭСКП) даклад аб выкананні ўрадам Беларусі Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах. Пры каардынацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта над падрыхтоўкай справаздачы працавалі эксперты з Праваабарончага цэнтра “Вясна”, Lawtrend, Офіса па правах людзей з інваліднасцю, Беларускага ПЭН-цэнтра. Таксама ў дакладзе выкарыстоўвалася інфармацыя іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія праз асцярогу пераследу за супрацоўніцтва з Камітэтам просяць захаваць іх ананімнасць, піша belhelcom.org.

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 19 студзеня пачалі разгляд новай крымінальнай справы супраць палітзняволенай Вольгі Класкоўскай, якую распачалі супраць яе, калі яна ўжо абдывала тэрмін у гомельскай жаночай калоніі па другой справе. Год таму Вольгу асудзілі да двух гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, цяпер яе судзяць па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) за каментар у адрас брэсцкага міліцыянта. У судовым працэсе палітзняволеная ўдзельнічаць адмовілася, паколькі "суд над ёй незаконы і несправядлівы" і са словамі "Жыве Беларусь" пакінула пасяджэнне. Вядома, што пракурор папрасіў суд пакараць яе двума з паловай гадамі калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Марыя Аліферук абвесціць прысуд 20 студзеня ў 16 гадзін. Вольга Класкоўская абвінавачваецца ў абразе супрацоўніка Ленінскага РАУС Андрэя Хвесюка. Гэты каментар быў змешчаны яшчэ да ейнага арышту, але справу супраць палітзняволенай узбудзілі толькі ў жніўні 2021 года — праз сем месяцаў пасля прысуду па першай справе.

Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца. 19 студзеня працягваецца затрыманне грамадзян і правядзенне ператрусаў у іх, ціск на палітвязняў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Ціск працягваюць ўжываць і на тых, хто ўжо сядзіць за кратамі. Праваабаронцы «Вясны» збіраюць апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Аляксандр Івулін. У судзе Савецкага раёна 19 студзеня вынесны прысуд па крымінальнай справе вядомага спартыўнага журналіста, блогера і футбаліста «Крумкачоў» Аляксандра Івуліна. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 19 студзеня 2022 г.

Тры тыдні Яўген Бароўскі хварэе, аднак нічога, акрамя "Ібупрафена", для лячэння яму не даюць. Да таго ж адміністрацыя папраўчай калоніі №15, дзе ён утрымліваецца, не дазволіла жонцы Яўгена, Вераніцы Бароўскай, перадаць мужу медыкаменты. Цяпер жа ягоны стан цяжкі, кажа Вераніка. Яўгена Бароўскага асудзілі на 4 гады калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у адным з нядзельных маршаў 2020 года ў Мінску. Сваё пакаранне з 9 ліпеня 2021 года палітвязень адбывае ў магілёўскай ПК-15. І ўжо трэці тыдзень ён хварэе, пра што паведамляў сваёй жонцы. Але падчас чарговага тэлефанавання 16 студзеня Яўген сказаў:

Руслан Слуцкі з сям'ёй. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Полацкага раёна 18 студзеня працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Руслана Слуцкага ў замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК), а таксама акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК). Раней віцебская міліцыя паведамляла о пра затрыманне мужчыны, падазраванага ў здзяйсненні хуліганства.