- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе СК, крымінальную справу ў дачыненні да каардынатаркі Валанцёрскай службы “Вясны” Марфы Рабковай, валанцёра арганізацыі Андрэя Чапюка ды ячшэ васьмі палітзняволеных анархістаў перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.
- Катэгорыя: Вясна
У Магілёве вынеслі першы ў Беларусі прысуд па "справе Зельцэра". 5 студзеня суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва Таццяна Рахманенка асудзіла 45-гадовага жыхара гэтага горада Аляксандра Гаўрыленку да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў 100 базавых велічынь за абразлівыя каментары ў адрас супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, забітага Андрэем Зельцэрам. Што характэрна, справу Аляксандра Гаўрыленкі разглядалі паводле аднаго артыкула Крымінальнага кодэкса — публічная абраза прадстаўніка ўлады. У той час як каля сотні затрыманых па гэтай справе інкрымінуецца адразу два артыкулы КК — 369 і 130 (распальванне сацыяльнай варожасці). Магілёўскім праваабаронцам "Вясны" сталі вядомыя падрабязнасці гэтай справы і судовага працэсу. Паводле версіі абвінавачвання, 29 верасня 2021 года Гаўрыленка прачытаў пра інцыдэнт з Зельцэрам і Федасюком, пасля чаго скапіяваў карцінку і размясціў яе ў чаце "Могилев **%", дзе ішло абмеркаванне гэтай падзеі, а таксама пакінуў свой каментар наступнага зместу:
- Катэгорыя: Вясна
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 10 студзеня працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 23-гадовага гукааператара Тэатра юнага гледача, палітвязня Кірыла Салеева. Мужчыну вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ.
- Катэгорыя: Вясна
Новы год палітзняволены намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч, як і яшчэ праваабаронцаў і валанцёраў "Вясны", сустрэў за кратамі. Валянціна выпісалі з турэмнага шпіталя, дзе ён прабыў каля трох тыдняў з пнеўманіяй, і перавялі ў камеру. У першых лістах у новым 2022 годзе вясновец распавядае пра тое, як адзначыў свята на "Валадарцы", пра віншаванні сукамернікаў і салідарнасць беларусаў з волі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Полацкага раёна 10 студзеня павінен быў працягнуцца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Руслана Слуцкага ў замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК), а таксама акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК). Раней віцебская міліцыя паведамляла о пра затрыманне мужчыны, падазраванага ў здзяйсненні хуліганства.
- Катэгорыя: Вясна
Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца і ў новым 2022 годзе. 9 і 10 студзеня па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяццца ператрусы, людзей звальняюць па палітычных перакананнях і ўжываюць розныя іншыя формы ціску на беларусаў. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабаронцы «Вясны» працягваюць збіраць апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Каардынатарка Валанцёрскай службы “Вясны” Марфа Рабкова ў лісце да праваабаронцы Human Constanta Насты Лойка распавяла, як сустрэла Новы год і як рухаецца крымінальная справа, пра стан свайго здароўя і штодзённы побыт, а таксама падзялілася сваімі ўражаннямі ад атрымання нацыянальнай прэміі “Праваабаронца года”.
- Катэгорыя: Вясна
Рэпрэсіі супраць беларусаў, якія цягам 2021 года працягвалі выказваць сваю незадаволенасць дзеяннямі ўлады і ўдзельнічалі ў паслявыбарчых мірных акцыях пратэсту, не спыняліся ні на дзень. Сілавікі штодзённа ўрываліся ў іх дамы, ладзілі ператрусы і затрымлівалі іх па палітычных матывах. Праваабаронцы ўвесь год фіксавалі факты катаванняў і ўтрымання арыштантаў у нечалавечых умовах. Валанцёры «Вясны» таксама пераследаваліся за іх дзейнасць, а некаторыя з іх пацярпелі ад адвольнага затрымання, адміністрацыйнага арышту і жорсткага абыходжання. «Вясна» распавядае, з якімі выпрабаваннямі падчас адміністрацыйнага пераследу сутыкнуліся беларусы ў мінулым годзе, як іх катавалі і за якія абсурдныя прычыны іх кідалі за краты і аштрафоўвалі.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 6 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 23-гадовага гукааператара Тэатра юнага гледача, палітвязня Кірыла Салеева.