Мікіта Емяльянаў. Фота: svaboda.org Палітзняволены Мікіта Емяльянаў з 9 чэрвеня 2020 года быў пераведзены на строгі турэмны рэжым у Магілёўскую турму №4. Там ён вырашыў набываць кнігі ў гандлёвай сетцы, як гэта прадугледжана Крымінальна-выканаўчым кодэксам. Аднак тое, што напісана ў законе, даволі складана працуе на практыцы.

ДК "Віпра" ў Гомелі. Фота: iGomel.by У Гомелі першага верасня асудзілі на два гады на закрытым працэсе 30-гадовага Дзмітрыя Заломскага. Ён інвалід па слыху, глуханямы. Яго ўзялі пад варту ў залі суду і забралі слыхавы апарат, піша Радыё Свабода.

Гомельскі абласны суд. Гомельскі абласны суд 1 верасня разгледзеў касацыйную скаргу жыхара  Буда-Кашалёўскага раёна Сяргея Самойленкі. Скарга была пададзеная адвакатам Сяргея на прысуд суда Буда-Кашалёўскага раёна ад 2 ліпеня 2021 года. Згодна з прысудам, Сяргея пакаралі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса абмежаваннем волі тэрмінам на адзін год і 5 месяцаў з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Нібыта ён абразіў прадстаўніка ўлады, размясціўшы негатыўны і абразлівы каментар у сацыяльных сетках.

Ілюстрацыйнае фота "Наша Ніва" Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 31 жніўня і 1 верасня. Людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.

Літаральна ўчора мы распавялі пра ціск у калоніі на фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца" Ягора Яўстратава. Праваабаронцам стала вядома, што здзекі над іншым асуджаным па гэтай справе — Арцёмам Анішчуком — не спыняюцца: яго ўтрымлівалі сорак сутак запар у ШІЗА, дзе на яго накінуўся зняволены з псіхічнымі захворваннямі і падрапаў яму станком спіну. Як распавяла "Вясне" ягоная жонка Вольга, распачатая ў калоніі справа паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) павінна быць спыненая, бо пракуратура Магілёўскай вобласці прызнала незаконным пакаранне ў выглядзе ПКТ у дачыненні да Анішчука. Аднак следчы не спяшаецца закрываць справу. Замест гэтага ён адправіў Арцёма на псіхіятрычную экспертызу. Цяпер месцазнаходжанне зняволенага невядомае — у магілёўскай калоніі толькі кажуць "выбыў". Расказваем, што вядома пра сітуацыю з асуджаным на два гады калоніі Арцёмам Анішчуком. 7 ліпеня пракуратура Магілёўскай вобласці прызнала незаконным у дачыненні да зняволенага Арцёма Анішчука яго знаходжанне ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ). Як адзначае Вольга, гэта значыць, што крымінальная справа паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) супраць яе мужа павінна быць закрытая. Але да гэтага часу следства ідзе па ім — следчы спасылаецца, што да яго не дайшлі дакументы з пракуратуры, дзе паказана, што ў ПКТ ён знаходзіўся незаконна.

Раней мы расказвалі, як на асуджанага фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца" (намеснік начальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы ў калоніях) Арцёма Анішчука ў магілёўскай калоніі аказваецца ціск: ён паведамляе пра катаванні і збіванні, супраць яго завялі новую крымінальную справу па артыкуле 411 . Цяпер праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што яшчэ на аднаго фігуранта гэтай справы — Ягора Яўстратава — таксама чыніцца ціск у папраўчай калоніі №1, куды яго адправілі адбываць пакаранне ў выглядзе трох гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. У якасці пакарання за "парушэнні рэжыму" яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу на максімальны тэрмін — паўгода. Да гэтага яго па надуманых прычынах перыядычна адпраўлялі ў штрафны ізалятар, Ягора адрэзалі ад усякай камунікацыі з роднымі: тэлефанаванні, ліставанні, спатканні яму недасяжныя. Таксама ў суд накіравалі матэрыялы справы аб змене агульнага рэжыму на строгі. Ягор ужо паспеў адмовіцца ад адваката на гэтым судзе, што выклікае ў родных сумневы наконт добраахвотнасці такога рашэння. Падрабязнасці "Вясне" распавяла сястра Ягора Дар'я. Нагадаем, 3 лютага суд Мінскага раёна вынес прысуды па крымінальнай справе супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня ў Баравой. Іх абвінавацілі ў групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянера: "пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў". Гэтыя дзеянні былі кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Акрамя гэтага, абвінавачваных асудзілі за рэчывы і прадметы, якія сілавікі знайшлі падчас вобшуку ў іх хатах і машынах пасля затрымання 29 верасня. 31-гадовага Ягора Яўстратава асудзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: па ч. 2 арт. 339 і ч. 1 арт. 295-3 — да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У судзе Першамайскага раёна разгледзелі чарговую крымінальную справу па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса за абразу памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Аліны Касьянчык. 31 жніўня суддзя Анастасія Ляйкоўская асудзіла 43-гадовую бухгалтарку Юлію Куксу да двух гадоў «хатняй хіміі» за абразлівы каментар у адносінах да Касьянчык у тэлеграм-чаце «Партызаны» пад паведамленнем пра суд за надпіс «Не забудем! Не простим!» на Пушкінскай. Абвінавачваная растлумачыла, што пакінула каментар, бо была абураная такім строгім прысудам. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Суднік. Алина Касьянчик

Суд над Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам ідзе ў паскораным тэмпе. Хоць працэс пачаўся 4 жніўня, прысуд можа быць вынесены ўжо на гэтым тыдні. Пра гэта паведамляе прэс-служба штаба Віктара Бабарыкі са спасылкай на адваката Уладзіміра Пыльчанку. Праз тое, што суд ідзе ў закрытым рэжыме і адвакаты звязаныя падпіскай аб неразгалошванні, Віктар Пыльчанка распавесці шмат не можа. Адвакат толькі адзначыў, што «нават па выніках судовага следства, агучыўшы ўсе сабраныя па крымінальнай справе матэрыялы, абароне так і не зрабіўся зразумелы у дастатковай ступені ні план, ні механізм захопу ўлады, пра які гаворыцца ў абвінавачванні». Ён дадаў, што «так і не ўбачыў законных падставаў для разгляду справы ў закрытым фармаце, як і тых звестак, у сувязі з якімі прынята такое рашэнне».

Судовая зала. Ілюстратыўнае фота На працягу тыдня - з 23 па 28 жніўня - раённыя суды Мінска і рэгіёнаў працягвалі разглядаць справы супраць грамадзянаў у адміністрацыйным парадку і караць іх суткамі і штрафамі. 

У судзе Ленінскага раёна Брэста 30 жніўня суддзя Дзмітрый Куроўскі абвясціў прысуды шостай партыі абвінавачаных па "справе карагодаў". З 14 абвінавачаных чатыры ўтрымліваліся да суду пад вартай — іх вызвалілі ў зале суда. Былога тэлевядучага Беларусь-4 Канстанціна Свідуновіча, Іллі Егораву, пружанцу Сяргею Канановічу і Аляксандра Жука пакаралі паўтара гадамі "хіміі", у СІЗА палітвязняў утрымлівалі з 24 сакавіка. Таксама на гэтым працэсе разглядалі справу супраць трох чалавек за пашкоджанне двух камер Белтэлекама і нанясенне "цынічных надпісаў" па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Дзяржабвінавачанне падтрымлівалі пракуроры Бацюшка Аляксандр і Міхаіл Юшчук. Па "справе карагодаў" асуджаныя ўжо 83 чалавекі, некаторых адправілі ў калоніі. Як паведамляюць брэсцкія праваабаронцы, суддзя Куроўскі прызначыў пакаранне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса 14 фігурантам "справы карагодаў", не звязаных з пазбаўленнем волі: