На Беларусі ад некалькі тыдняў ідзе беспрэцэндэнтная атака на ўсё беларускае. Кожны дзень даходзяць да нас звесткі аб чарговых ператрусах, арыштах або прысудах па сфабрыкаваных справах. Шмат рэдакцыяў незалежных СМІ і пазаўрадавых арганізацыяў ужо ліквідаваныя. Іншыя стаяць перад такой самай перспектывай.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Фота: ПЦ "Вясна". У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 6 верасня працягваўся разгляд крымінальнай справы Аляксандра Зайкоўскага. Яго абвінавачваюць па артыкуле 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Раман Скапцоў у судзе. У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 6 жніўня пачаўся разгляд крымінальнай справы аб абразе ў сацыяльных сетках прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса РБ). На лаве падсудных – саракагадовы жыхар абласнога цэнтра Раман Скапцоў.

Дзяржаўны сцяг на Чыжоўка-арэне. Фота ілюстратыўнае, pressball.by Суд Заводскага раёна Мінска  шостага верасня разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Міхаіла Шарманава. Яго вінавацілі у знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК РБ).

Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org На тэлеканал СТВ 5 верасня ў перадачы «Неделя» выйшаў сюжэт прысвечаны расследаванню серыі забойстваў пенсіянераў пад Слуцкам у 2019 годзе, за які Віктар Скрундзік быў прысуджаны да смяротнага пакарання. Інфармацыя ў сюжэце падавалася так, нібы смяротны прысуд у адносінах да случака ўжо мог быць прыведзены ў выкананне. "Сёння яму 30. Магло б быць. Першы смяротны прысуд у 2021 годзе", — сказала журналістка. Але сястра Віктара Надзея не атрымлівала афіцыйнага пацверджання выканання прысуду. Па яе словах, апошні ліст ад брата яна атрымала 19 жніўня. Пра гэта яна паведаміла каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду.

Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org На тэлеканал СТВ 5 верасня ў перадачы «Неделя» выйшаў сюжэт прысвечаны расследаванню серыі забойстваў пенсіянераў пад Слуцкам у 2019 годзе, за які Віктар Скрундзік быў прысуджаны да смяротнага пакарання. Інфармацыя ў сюжэце падавалася так, нібы смяротны прысуд у адносінах да случака ўжо мог быць прыведзены ў выкананне. "Сёння яму 30. Магло б быць. Першы смяротны прысуд у 2021 годзе", — сказала журналістка. Але сястра Віктара Надзея не атрымлівала афіцыйнага падцверджання выканання прысуду. Па яе словах, апошні ліст ад мужа яна атрымала 19 жніўня. Пра гэта яна паведаміла каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду.

Сёння, 6 верасня, у будынку Мінскага раённага суда пасля месяцу разгляду крымінальнай справы вынесеныя прысуды палітзняволеным Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку. Суддзя Сяргей Епіхаў прызнаў іх вінаватымі ў закрытым рэжыме па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў супраць нацбяспекі), ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім) і асудзіў да 10 (Максіма) і 11 (Марыю) гадоў пазбаўлення волі. Знаку прызначылі ўзмоцнены рэжым калоніі, Калеснікавай — агульны. Калеснікаву і Знака абінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 357, ч. 3 арт. 361 і ч.1 арт. 361-1. У крымінальнай справе 41 том. У сувязі з тым, што суд праходзіў у закрытым рэжыме, адвакаты Калеснікавай і Знака знаходзяцца пад падпіскамі аб неразгалошвання, канкрэтныя эпізоды абвінавачвання невядомыя. Інфармацыю пра крымінальную справу супраць палітвязняў перад перадачай у суд прадаставіла Генеральная пракуратура.

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі 6 верасня 2021 г.

Ілюстрацыйнае фота 3 30 жніўня па 3 верасня ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў праходзілі нешматлікія разгляды адміністрацыйных спраў грамадзянаў, якіх затрымлівалі і вінавацілі па розных артыкулах КаАП.