У судзе Першамайскага раёна разгледзелі чарговую крымінальную справу па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса за абразу памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Аліны Касьянчык. 31 жніўня суддзя Анастасія Ляйкоўская асудзіла 43-гадовую бухгалтарку Юлію Куксу да двух гадоў «хатняй хіміі» за абразлівы каментар у адносінах да Касьянчык у тэлеграм-чаце «Партызаны» пад паведамленнем пра суд за надпіс «Не забудем! Не простим!» на Пушкінскай. Абвінавачваная растлумачыла, што пакінула каментар, бо была абураная такім строгім прысудам. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала Суднік. Алина Касьянчик

Суд над Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам ідзе ў паскораным тэмпе. Хоць працэс пачаўся 4 жніўня, прысуд можа быць вынесены ўжо на гэтым тыдні. Пра гэта паведамляе прэс-служба штаба Віктара Бабарыкі са спасылкай на адваката Уладзіміра Пыльчанку. Праз тое, што суд ідзе ў закрытым рэжыме і адвакаты звязаныя падпіскай аб неразгалошванні, Віктар Пыльчанка распавесці шмат не можа. Адвакат толькі адзначыў, што «нават па выніках судовага следства, агучыўшы ўсе сабраныя па крымінальнай справе матэрыялы, абароне так і не зрабіўся зразумелы у дастатковай ступені ні план, ні механізм захопу ўлады, пра які гаворыцца ў абвінавачванні». Ён дадаў, што «так і не ўбачыў законных падставаў для разгляду справы ў закрытым фармаце, як і тых звестак, у сувязі з якімі прынята такое рашэнне».

Судовая зала. Ілюстратыўнае фота На працягу тыдня - з 23 па 28 жніўня - раённыя суды Мінска і рэгіёнаў працягвалі разглядаць справы супраць грамадзянаў у адміністрацыйным парадку і караць іх суткамі і штрафамі. 

У судзе Ленінскага раёна Брэста 30 жніўня суддзя Дзмітрый Куроўскі абвясціў прысуды шостай партыі абвінавачаных па "справе карагодаў". З 14 абвінавачаных чатыры ўтрымліваліся да суду пад вартай — іх вызвалілі ў зале суда. Былога тэлевядучага Беларусь-4 Канстанціна Свідуновіча, Іллі Егораву, пружанцу Сяргею Канановічу і Аляксандра Жука пакаралі паўтара гадамі "хіміі", у СІЗА палітвязняў утрымлівалі з 24 сакавіка. Таксама на гэтым працэсе разглядалі справу супраць трох чалавек за пашкоджанне двух камер Белтэлекама і нанясенне "цынічных надпісаў" па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства). Дзяржабвінавачанне падтрымлівалі пракуроры Бацюшка Аляксандр і Міхаіл Юшчук. Па "справе карагодаў" асуджаныя ўжо 83 чалавекі, некаторых адправілі ў калоніі. Як паведамляюць брэсцкія праваабаронцы, суддзя Куроўскі прызначыў пакаранне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса 14 фігурантам "справы карагодаў", не звязаных з пазбаўленнем волі:

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 28-29 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Судовая заля. Ілюстрацыйнае фота spring96.org Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з'яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, міліцыянераў, прэзідэнта, суддзяў (арт. 368, 369, 391 Крымінальнага кодэкса). Штодня па ўсёй Беларусі праходзяць суды па гэтых артыкулах. "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Ілюстрацыйнае фота "Наша Ніва" Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 23-25 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.

Скрын размовы, выкладзены на канале "Дзед Барадзед" 25 жніўня суд Бабруйска і Бабруйскага раёна прызнаў 31-гадовага Рамана Стацэвіча вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт.368 КК. Суддзя Антон Дудаль прысудзіў яго да двух гадоў “хіміі”, хаця пракурорка Хадневіч прасіла пазбавіць яго волі на год.

У Светлагорску вынеслі прысуд 51-гадоваму жыхару Жлобіна Уладзіміру Жуку. Яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, а таксама арт. 364 КК. Паводле арт.342 КК яго асудзілі на 1,5 гады, паводле арт.364 КК — на тры гады. Па сукупнасці пакаранняў шляхам паглынання менш строгага больш строгім яму прызначылі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

Ілюстрацыйные фота Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 26-27 жніўня. Людзей працягваюць затрымліваць, праводзіць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады.