Высновы: Вайна ва Украіне

У судзе Савецкага раёна Мінску вынеслі прысуд былому журналісту "Радыё Свабода" Алегу Груздзіловічу. Суддзя Сяргей Шаціла прысудзіў яму 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Праект рэканструкцыі дома Багдановічаў. Фота з сайта planetabelarus.by Праваабаронца і літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі, які з 14 ліпеня знаходзіцца ў зняволенні па палітычна матываванай крымінальнай справе супраць "Вясны", піша ўспаміны пра музей Максіма Багдановіча, дзе ён працаваў дырэктарам з 1989 года па ліпень 1998 года. Друкуецца на "Свабодных навінах" са скарачэннямі.

Суд Першамайскага раёна Віцебска. У судзе Першамайскага раёна Віцебска 1 сакавіка павінен быў распачацца суд па крымінальнай справе Марыны Каласковай. Яе абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады - супрацоўніка міліцыі - па арт. 369 Крымінальнага кодэкса РБ.

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі 2 сакавіка 2022 г.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 2 сакавіка да аднаго года калоніі агульнага рэжыму асудзілі 59-гадовага палітзняволенага бяздомнага з Мінску Аляксандра Кутаса. Суд праходзіў па арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса за "неаднаразовае парушэнне правядзення масавых мерапрыемстваў". Гэта новы артыкул Крымінальнага кодэкса, які дзейнічае з 18 чэрвеня 2021 года. Аляксандр Кутас — першы асуджаны па ім. У 2021 годзе мужчыну арыштоўвалі дзесяць разоў па "народным артыкуле" 24.23 КаАП за тое, што ён збіраў міласціну ў пераходах метро з дапамогай таблічак з надпісамі. Справу палітзняволенага разглядала суддзя Юлія Блізнюк. Аляксандр Кутас

Ва Украіне ідзе вайна, якую тыдзень таму распачалі ваенныя сілы Расійскай Федэрацыі. Беларусь уцягнутая у яе як саюзнік агрэсара. Беларусы масава выступаюць супраць удзелу дзяржавы ў ваенных дзеяннях супраць Украіны, за што сілавікі рэпрэсуюць іх: затрымліваюць, катуюць у ізалятарах нечалавечымі ўмовамі ўтрымання без ежы, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі 2 сакавіка. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Алег Груздзіловіч у залі суда На дадзены момант за кратамі знаходзяцца 32 прадстаўнікі беларускіх медыя, з пачатку года вядома мінімум пра 11 фактаў пераследу прадстаўнікоў медыя: вобшуках, штрафах, ззатрыманняў. Некаторых з журналістаў ужо асудзілі да пазбаўлення волі: Кацярыну Андрэеву, Дар'ю Чульцову, Ігара Лосіка, Аляксандра Івуліна. 2 сакавіка ў Беларусі працягваюць разглядацца крымінальныя справы ў дачыненні да беларускіх журналістаў: на лаве падсудных — палітзняволеныя Алег Груздзіловіч, Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко.

Дзмітрый Сушчык 2 лютага суд Навагрудскага раёна вынес прысуд па справе Дзмітрыя Сушчыка, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў адразу па некалькіх артыкулах: ч. 1 арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” і арт. 370 “Здзек з дзяржаўных сімвалаў"

Затрыманні ў Мінску 27 лютага У нядзелю, 27 лютага, па ўсёй Беларусі на акцыях пратэсту супраць вайны і рэферэндуму затрымалі больш за 800 чалавек. Людзей да гэтага часу ўтрымліваюць у ізалятарах у нечалавечых умовах. Па інфармацыі праваабаронцаў, некаторых людзей пасля затрымання збівалі, а на Акрэсціна ім не даюць ежы.Беларускія суды ўжо разглядзелі больш за 267 адміністрацыйных спраў. Агулам за два дні судовага канвееру арыштавалі мінімум 230 чалавек і прызначылі толькі 14 штрафаў. Суддзі разглядаюць справы за сем хвілін і нават працуюць да 21:00. Затрыманых караюць за "ўдзел у масавых мерапрыемствах" (арт. 24.23 КаАП), "дробнае хуліганства" (арт. 19.1 КаАП) або "непадпарадкаванне міліцыянтам" (арт. 24.3 КаАП). На некаторых міліцыянты складалі адразу па два пратаколы.