- Катэгорыя: Вясна
17 сакавіка суд Заводскага раёна Мінска разгледзеў справу палітзняволенай Марыі Неўдах.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі атрымалі дакументальнае пацверджанне расстрэлу Віктара Паўлава.
- Катэгорыя: Вясна
У ноч з 1 на 2 сакавіка ў Стоўбцах была здзейснена дыверсія на чугынцы: падпалілі бярвенне з мэтай перашкоды руху цягнікоў, якія перавозяць па Беларусі расейскую тэхніку для ўдзелу нападу на Украіну. За гэта ўзбудзілі крымінальную справу па факту тэрарызму (арт. 289 КК) і затрымалі мужа з жонкай Сяргея і Кацярыну Глебкаў. Пасля гэтага яшчэ паведамлялася пра пашкоджанне аўтаматыкі каля станцыі Сінява за Стоўбцамі. Цяпер другі тыдзень у горадзе праходзяць масавыя ператрусы, допыты, затрыманні і адміністрацыйныя суды над мясцовымі. «Вясна» распавядае, што вядома пра пераслед жыхароў Стоўбцах. Упершыню інфармацыя пра пераслед жыхароў Стоўбцаў з’явілася 12 сакавіка.«Зачысткай» у горадзе займаюцца мінскія супрацоўнікі ГУБАЗіКа пры падтрымцы супрацоўнікаў АМАПу і САХРа:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска ў закрытым судовым пасяджэнні да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму асудзілі паводле ч.1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч.1 арт. 328 (незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў) Крымінальнага кодэкса 43-гадовага Уладзіслава Фёдарава. Паведамляецца, што яго затрымалі з 0,15 граму гашышу, але судзілі яшчэ і за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Прысуд 16 сакавіка вынесла суддзя Таццяна Акавітая. Паводле версіі абвінавачвання, Фёдараў удзельнічаў у жніўні 2020 года ў Маршы: выходзіў на праезную частку, блакаваў і перагароджваў шлях транспартным сродкам, публічна выкрыкваў лозунгі, здзяйсняў гучныя воплескі рукамі. На законныя патрабаванні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў аб спыненні супрацьпраўных дзеянняў не рэагаваў. У выніку КУП "Мінсктранс" была нанесеная шкода ў суме звыш як 157 тысяч рублёў.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 17 сакавіка да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму асудзілі 40-гадовага палітзняволенага мінчука Андрэя Чудзінава. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у "Маршы Новай Беларусі" 23 жніўня 2020 году. Справу разглядала суддзя Вольга Няборская.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 16 сакавіка суддзя Марына Скалковіч асудзіла яшчэ двух фігурантаў "справы карагодаў". Палітзняволенаму экс-следчаму Аляксандру Антанюку прызначылі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адзін год і шэсць месяцаў калоніі, а Руслану Гачынскаму — два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняй хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
15-16 сакавіка суд Смаргонскага раёна разглядаў справу мясцовага жыхара Яўгена Шулюка, якога абвінавачваюць ва ўчыненні злачынства па ч.1 арт. 367 “Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.