Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 3 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Андрэй Аўсіевіч. У Гарадзенскім абласным судзе 3 верасня працягваецца разгляд крымінальнай справы Андрэя Аўсіевіча. Яго вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса і арт 361 КК (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

"Вясна" працягвае распавядаць гісторыі людзей, якія пераследуюцца дзяржавай па палітычных матывах. Юлія Гарачка актывістка і праваабаронца, у тым ліку ініцыятывы “Наш дом” была затрымана 14 ліпеня, калі сілавікі прыйшлі з ператрусамі да прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый, партый і рухаў па ўсёй краіне. Юлія знаходзіцца ў статусе абвінавачанай па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабарончай супольнасцю яна прызнана палітычнай зняволенай. Пра жыццёвы шлях Юліі распавядае яе маці Наталля Гарачка-Басалыга. Юлія Гарачка Юлія Гарачка

У судзе Ленінскага раёна Брэста 2 верасня пачынаецца разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта) супраць брэсцкай 64-гадавы актывісткі Алены Гнаўк. У пачатку траўня гэтага года яе асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» па «справе карагодаў», яна ўжо адбывае пакаранне. Пенсіянерцы можа пагражаць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ды чатырох гадоў. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Куроўскі. Згодна з матэрыяламі справы, Алена Гнаўк 20 красавіка 2021 года, знаходзячыся ў зале Дома правасуддзя ў г. Брэсце, у ходзе яе допыту ў якасці абвінавачанай у межах іншай крымінальнай справы выказалася фразай, у якой утрымлівалася абраза ў адрас кіраўніка дзяржавы.

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” склаў вялікі гайд, які спросціць сваякам і сябрам зняволеных пошук варыянтаў дапамогі. Што класці ў перадачы, дзе шукаць зняволенага пасля прысуду і як трымаць з ім сувязь за кратамі – ў гайдзе па самаму неабходнаму за кратамі.

Ілля Гапон. Скрыншот з відэа 31 жніўня ў Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да 46-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Іллі Гапона, якога вінавацяць у размяшчэнні ў адным з тэлеграм-чатаў паведамлення з апісаннем метадаў барацьбы з прадстаўнікамі сілавых структур у сувязі з леташнімі акцыямі пратэсту. Пра гэта пішуць «Моцныя навіны».

Ілюстрацыйны здымак 1 верасня суд Паставаў і Пастаўскага раёна вынес прысуд паводле ч.2 арт.295 і арт.369 Крымінальнага кодэкса ваеннаму пенсіянеру – 65-гадоваму Сяргею Купрэшыну.

Мінск, 10 жніўня 2020 года. Фота: Дзмітрый Брушко. TUT.BY Праваабарончы цэнтр «Вясна» вядзе маніторынг пратэстных крымінальных справаў, распачатых у сувязі з рэалізацыяй грамадзянамі сваіх асноўных правоў і свабод падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі летась, а таксама пратэстамі супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны крымінальны пераслед

Мікіта Емяльянаў. Фота: svaboda.org Палітзняволены Мікіта Емяльянаў з 9 чэрвеня 2020 года быў пераведзены на строгі турэмны рэжым у Магілёўскую турму №4. Там ён вырашыў набываць кнігі ў гандлёвай сетцы, як гэта прадугледжана Крымінальна-выканаўчым кодэксам. Аднак тое, што напісана ў законе, даволі складана працуе на практыцы.