- Катэгорыя: Вясна
25 лютага суд Лепеля і Лепельскага раёна вынес рашэнне па справе Міхаіла Чумакова, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады".
- Катэгорыя: Вясна
24 лютага 2022 года кіяўлянін Яўген прачнуўся ў горадзе, які бамбілі. А Руслан хвалюецца менш, чым іншыя: бо ён свой дом страціў яшчэ ў 2014 годзе, у Данецку. І стаў “унутрана перамешчанай асобай”. “У нас вайна ідзе ўжо восьмы год”— так часта гаварылі украінцы. Тэрыторыя ОРДЛО часова акупавана Расіяй, але гэтая акупацыя “неафіцыйная”. Што прыводзіць да сітуацыі, калі за парушэне правоў чалавека там няма каму адказаць.
- Катэгорыя: Вясна
Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю, за антываенныя акцыі і незадаволенасць дзеяннямі ўлады працягваюцца 1 сакавіка: па-ранейшаму затрымліваюць грамадзян, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на беларусаў. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Беларускія суддзі пачалі разглядаць адміністрацыйныя справы супраць затрыманых 27 лютага. У асноўны дзень галасавання на рэферэндуме па зменах у Канстытуцыі беларусы выйшлі на пратэсты супраць рэферэндума, а таксама супраць удзелу Беларусі ў расейскім нападзе на Украіну. У РУУСах на пратэстоўцаў складалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП (Удзел у масавых мерапрыемствах), арт. 19.1 КаАП (Дробнае хуліганства) або арт. 24.3 КаАП (Непадпарадкаванне міліцыянтам). Некаторых асудзілі адразу па двух пратаколах. Па звестках праваабаронцаў агулам было затрымана больш за 730 чалавек. У выніку, 28 лютага беларускія суды арыштавалі мінімум 55 чалавек, яшчэ тром прызначылі штрафы.
- Катэгорыя: Вясна
Экспертная місія па ацэнцы рэферэндуму ажыццяўляецца Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і Праваабарончым цэнтрам "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Падрыхтоўка да рэферэндуму прайшла на фоне глыбокага грамадска-палітычнага крызісу, які распачаўся адразу пасля выбараў прэзідэнта 2020 года, і найцяжкай атмасферы рэпрэсій супраць нелаяльных уладам грамадзян і арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама напружанага міжнароднага становішча, выкліканага сітуацыяй вакол магчымага ўзброенага канфлікту паміж Расійскай Федэрацыяй і Украінай, а таксама расійска-беларускімі вайсковымі вучэннямі.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Заводзкага раёна Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзелу маркетынгу і рэкламы Андрэя Скурко. Іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэксу.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 28 лютага, у 18:00 на чыгуначным вакзале Мінска і іншых гарадах Беларусі былі анансаваныя антываенныя акцыі пратэсту. Відавочцы перадаюць, што на месцы сабралася шмат тэхнікі, а сілавікі затрымліваюць людзей, якія скандуюць «Не вайне!» Праваабарончы цэнтр «Вясна» складае спіс затрыманых. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага пасяджэння па справе Уладзіміра Сільвановіча, якое прайшо ў Іўі
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі актыўна пазбаўляюць ліцэнзій адвакатаў, якія ўдзельнічалі ў палітычных працэсах. Так, былі пазбаўлены ліцэнзій абаронцы Віктара Бабарыкі, Марыі Калеснікавай, Сяргея Ціханоўскага, Вольгі Залатар, Мікалая Дзядка і іншых. Пры гэтым усё кажа пра тое, што адвакатаў пазбаўлялі ліцэнзій за іх выказванні, каментары ў прэсе і іншыя спосабы публічнага выказвання меркавання. Ці можна абмежаваць чалавека ў свабодзе выказванняў толькі на падставе таго, што ён адвакат? Мы вырашылі вывучыць, як ставяцца да свабоды выказвання меркавання адвакатаў у еўрапейскіх краінах, якія крытэры закладзены ў аснову рэгулявання і практыкі ацэнкі парушэнняў. Для гэтага мы прааналізавалі шэраг рашэнняў, вынесеных Еўрапейскім судом па правах чалавека ў межах спраў, што датычацца свабоды слова адвакатаў.