Марш міру і незалежнасці 30 жніўня 2020. Фота з телеграм-канала Фатографы супраць Пасля пачатку масавых выступаў грамадзян падчас выбарчай кампаніі, якая стартавала ў траўні 2020 года, у шматлікіх гарадах Беларусі рэпрэсіі ўзмацніліся, працягвалі актыўна ўжывацца ў поствыбарчы перыяд і не спыняюцца дагэтуль.

Марш міру і незалежнасці 30 жніўня 2020. Фота з телеграм-канала Фатографы супраць После начала массовых выступлений граждан после начала выборов в мае 2020 года во многих городах Беларуси репрессии усилились, продолжали активно применяться в постизбирательный период и не прекращаются до сих пор.

Вадзім Гурман, фота rh.by "Вясне" паведамілі, што палітвязня Вадзіма Гурмана перавялі ў ШЫЗА на 50 сутак.

Ужо як адзінаццаць месяцаў за кратамі ўтрымліваецца каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі яе разам з мужам Вадзімам 17 верасня мінулага года, калі яна вярталася дадому з праваабарончай прэміі. Адразу ёй прад'явілі абвінавачванне — па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках). Цягам адзінаццаці месяцаў Марфе прад'явілі абвінавачванне яшчэ па двух артыкулах — цяпер ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Увесь гэты час праваабаронцу ўтрымліваюць ў СІЗА-1, дзе яе паставілі на прафілактычны ўлік як «схільную да экстрэмізму». За гэтыя месяцы Марфа моцна схуднела, у яе праблемы са здароўем і памерлі бабуля і бацька. Следчыя неаднаразова прапаноўвалі ёй супрацоўніцтва: прызнаць віну і тады ёй зменяць меру стрымання і адпусцяць да хворых бацькоў. Але Марфа прынцыповая ў сваёй пазіцыі. Муж палітзняволенай праваабаронцы Вадзім Жаромскі распавёў “Вясне”, як Марфа адчувае сябе цяпер. Вадзім Жаромскі адзначыў, што пасля двухтыднёвага пасцельнага рэжыму, праваабаронца стала лепей сябе адчуваць, аднак паўнавартасна ва ўмовах СІЗА нельга аднавіць здароўе. Колькасць медыкаментаў у перадачах за апошні перыяд значна ўзрасла ў параўнанні з восенню папярэдняга года. Як і раней, Марфе не даюць дазволу на лячэнне зубоў, хаця з моманту першых спробаў запрасіць стаматолага прайшло амаль тры месяцы.

Юры Бандарэнка з сям'ёй. Фота spring96.org На тры гады абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу 16 жніўня асудзілі Юрыя Бандарэнку за падзеі 23 верасня 2020 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымільнага кодэкса.

Станіслаў і Ілля Косцевы. Фота: people.onliner.by 30 красавіка стала вядома пра памілаванне асуджаных да смяротнага пакарання родных братоў Станіслава і Іллі Косцевых. Але да гэтага часу іх родным не прыйшло афіцыйнага падцверджання змены пакарання з смяротнага пакарання на пажыццёвае зняволенне. Днямі сваякі Іллі і Станіслава сустрэліся з імі ў жодзінскай турме. Пра тое, як прайшла сустрэча і ў якіх умовах цяпер утрымліваюцца браты Косцевы, іх сястра Ганна распавяла каардынатару кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэю Палудзе.

Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый 16 жніўня 2021 г.

Тром гарадзенкам — Ганне Мароз, а таксама Але Гарацкевіч і яе дачцэ Галіне — 16 жніўня вынеслі прысуд. Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Гродна Максім Галубовіч прызнаў усіх вінаватымі. Жанчын судзілі за ўдзел у пратэстным маршы ў Гродне на вуліцы Гарнавых 6 верасня 2020 года. Іх вінавацілі па двух крымінальных артыкулах: ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады ці якія пацягнулі парушэнне працы транспарту), а таксама арт. 364 КК РБ (Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). У прысудзе суддзя перакваліфікоўваў артыкул 364 КК РБ на частку 2 артыкула 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку). І ў сукупнасці па двух артыкулах прызначыў усім тром жанчынам пакаранне:

Ілюстрацыйнае фота. В суде Савецкага раёна 16 жніўня агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 19-гадовага Іллі Камкова, якога вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, за падзеі 23 верасня 2020 года.

Сяргей Думава ў судзе 13 жніўня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску пачаўся судовы працэс над 35-гадовым віцяблянінам Сяргеем Думавам, паведамляе "Віцебская Вясна". Супраць яго выставілі абвінавачанні ў трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Паводле ч. 1 арт. 293 Думаве пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Яго таксама вінавацяць паводле ч. 1 арт. 13 КК, ч.3 арт. 293 КК, арт. 341 КК.