У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, якую ладзіць швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя Libereco, сваіх сімвалічных хросных атрымалі праваабаронцы “Вясны” Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч. Дэпутат нямецкага Бундэстага Штэфан Гельбхаар узяў на сябе абавязкі “хроснага” Уладзіміра Лабковіча. Ён заявіў:

Аляксандр Васейкін. Фота: ok.ru Суд Першамайскага раёну Віцебску 9 верасня прызнаў 46-гадовага віцябляніна Аляксандра Васейкіна вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК). Суд задаволіў патрабаванні пракуратуры і прысудзіў Васейкіну два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Суд Ляхавічскага раёна. Ілюстрацыйнае фота 9 верасня ў судзе Ляхавічскага раёна вынеслі прысуд 23-гадоваму Арцёму Сокалу, якогда вінавацілі ў паклёпе ў дачыненні да прэзідэнта (ч. 1 арт. 367 КК) і яго абразе (ч. 1 арт. 368 КК).

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі 9 верасня 2021 г.

Скрыншот з відэа. Суд Жлобінскага раёна разгледзеў 9 верасня крымінальную справу па абвінавачванні Арцёма Барашка ў абразе службовай асобы (арт. 369 КК РБ).

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з крытыкай у сувязі з рашэннем аб правядзенні судовага працэсу над актывістамі ПЦ “Вясна” Леанідам Судаленкам, Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка ў закрытым рэжыме, паколькі такія ўмовы не гарантуюць іх права на справядлівае судовае разбіральніцтва на працягу ўсяго працэсу. “Закрытыя пасяджэнні могуць уяўляць сабой парушэнне права на справядлівы суд, замацаванае, у прыватнасці, у артыкуле 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, тым, што яны не дазваляюць грамадскасці пераканацца ў належным ажыццяўленні правасуддзя і што правы абвінавачаных належным чынам паважаюцца, што, у канчатковым рахунку, можа прывесці да адвольных прысудаў”, — гаворыцца ў тэрміновым звароце арганізацыі.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 9 верасня за ўдзел у Маршах 16 жніўня і 25 кастрычніка да аднаго года калоніі асудзілі 45-гадовага мінчука Аляксея Муравіцкага. Здзейсненае ім кваліфікавалі як удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). У дзень выбараў, 9 жніўня, супрацоўнікі АМАП затрымалі Муравіцкага на выбарчым участку і збілі яго на Акрэсціна. 16 жніўня ён выйшаў на Марш і прадэманстраваў атрыманыя падчас збіванняў гематомы. Пратэстоўцы напісалі яму на спіне "Усіх не заб'еш" — момант перформансу побач з КДБ трапіў на фотаздымкі. Таксама Муравіцкі браў удзел у Маршы 25 кастрычніка: ён з БЧБ-сцягам залез на дах сваёй машыны і крычаў "Жыве Беларусь". Мужчыну затрымалі 27 ліпеня і запісалі з ім "пакаяльнае відэа". І ўжо крыху больш чым праз месяц над ім прайшоў суд. Справу разглядала Вікторыя Шабуня, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Цімафей Нічыпарук. Паводле версіі абвінавачвання, Аляксей Муравіцкі 16 жніўня мінулага года на праспекце Пераможцаў "удзельнічаў у незаконным масавым мерапрыемстве". Згодна з матэрыяламі справы, ён, парушаючы правілы дарожнага руху, выйшаў на праезную частку са сцягам і надпісам на спіне "Усіх не заб'еш", паўплываў на парушэнне раскладу грамадскага транспарту.

8 верасня ў Гомельскім абласным судзе вынеслі прысуд Іллі Гапону, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Нагадаем, мужчыну вінавацілі ў тым, што ён, маючы намер на наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, прытрымліваючыся і падзяляючы ідэю стварэння непрыязнасці, нецярпімасці, негатыўнага стаўлення шырокага кола асобаў у дачыненні да супрацоўнікаў органаў аховы правапарадку, усведамляючы публічнасць учыненых ім дзеянняў і жадаючы іх здзейсніць, размясціў 11 верасня 2020 года ў тэлеграм-чаце "Элехтарат" у вольным доступе свае выказванні, у тым ліку наступнага зместу:

Віталь Каваленка (другі злева) пасля прысуду. Фота spring96.org У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 7 верасня вынеслі прысуд Віталю Каваленку, якога вінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).

Андрэй Аўсіевіч. Фота: Гродно-Лайф Гарадзенскі абласны суд 8 верасня працягнуў разгляд крымінальнай справы Андрэя Аўсіевіча. Яго вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса і арт 361 КК (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).