- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі 24 сакавіка працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Працягваюць адбывацца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У сакавіку ў судзе Чачэрскага раёна адбылося некалькі пасяджэнняў, падчас якіх судзілі траіх мясцовых жыхароў: Вадзіма Дзенісенку, палітзняволеную Рыту Зотаву і Мікіту Хількевича. Іх прызналі вінаватымі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: ч. 1 арт. 342 і арт. 341. 23 сакавіка ім вынесены прысуд: Вадзіма Денісенку асудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Мікіту Хількевічу і Рыту Зотаву — да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму кожнага. Менавіта такое пакаранне прасіў прызначыць пракурор.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам стаў вядомы яшчэ адзін сакавіцкі прысуд за знявагу дзяржаўнага сцяга. У Цэнтральным судзе Гомеля 4 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе Віктара Рысінскага, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі 23 сакавіка працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Працягваюць адбывацца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага разбіральніцтва па справе Святланы Астравінскай, якую абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
- Катэгорыя: Вясна
21 сакавіка Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па справе Сяргея Санюты, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 130 "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна Мінска чатыры месяцы разглядаецца крымінальная справа супраць 43-гадовага прадзюсара і блогера Уладзіслава Савіна. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: махлярства ў буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК) і арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту (арт. 342 КК). Уладзіславу ставіцца ў віну махлярства у 2015-2016 годзе: паабяцаўшы больш за 100 чалавекам удзел у першых у Беларусі рэаліці-шоў ён не выканаў гэтага. Таксама Савіна абвінавачваюць ва ўдзеле ў трох Маршах у 2020 годзе і арганізацыю пратэстаў праз сваю старонку Instagram. Пад вартай мужчына ўтрымліваецца амаль год. Пракурорка запрасіла для блогера пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 8 гадоў. Суддзя Анжэла Касцюкевіч агучыць прысуд 30 сакавіка. Уладзіслаў быў затрыманы 8 красавіка 2021 года супрацоўнікамі віцебскага ГУБАЗіКа. Па інфармацыі МУС, з 2016 года ён знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку.
- Катэгорыя: Вясна
За першыя два тыдні сакавіка за кратамі апынуліся больш за 600 беларусаў, якіх прэвентыўна затрымлівалі да асноўнага дня галасавання на рэферэндуме, а таксама на антываенных акцыях. Камеры былі перапоўненыя, затрыманым не выдавалі матрацы і пасцельную бялізну, а супрацоўнікі ІЧУ Жодзіна неаднаразова ўжывалі фізічную сілу супраць пратэстоўцаў. Былы арыштант распавёў "Вясне" пра жорсткае абыходжанне супрацоўнікаў жодзінскага ізалятара з затрыманымі, пра ўмовы ўтрымання і "страчаныя" рэчы пасля арышту.
- Катэгорыя: Вясна
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 22 сакавіка2022г.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага пасяджэння па справе Любові Арбузавай, якую абвінавачаць у здзяйсненні злачынства па арт. 391 КК РБ “Абраза суддзі або народнага засядальніка”. Справу разглядаў суддзя Анатоль Стрэльчанка.