Ілюстрацыя з сайта eurasia.amnesty.org Amnesty International прадставіла свой гадавы “Даклад Amnesty International 2021/22: Правы чалавека ў сучасным свеце”.

Мікіта Емельянаў. Фота: dissidentby За час зняволення ў палітвязня Мікіты Емяльянава назапасілася вялікая колькасць непатрэбных яму рэчаў, якія знаходзяцца на складзе турмы №4 г. Магілёва. Родныя хлопца звярнуліся да адміністрацыі папраўчай установы з заявай на выдачу асабістых рэчаў, аднак там ім сказалі, што дазвол трэба прасіць у суда, бо Мікіта ўжо знаходзіўся пад вартай па абвінавачванні паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса.

Сёння ва Украіне 36-ы дзень вайны. Расійская Федэрацыя працягвае выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі як плацдрам для нападу на Украіну. Паводле даследавання Chatham House, толькі 3% жыхароў Беларусі падтрымліваюць уступленне беларускіх войскаў у ваенны канфлікт на баку Расіі. Многія беларусы выступаюць супраць вайны ва Украіне і выказваюць свой пратэст рознымі спосабамі, адзін з якіх — петыцыі. "Вясна" распавядае, якія петыцыі стварылі беларусы супраць вайны ва Украіне і ўцягнення Беларусі ў яе. У першыя дні вайны на сайце change.org з'явілася эмацыйная невялікая петыцыя "Беларусы супраць вайны Пуціна і Лукашэнкі з Украінай!", адзіным адрасатам якой з'яўляецца Міжнародны суд ААН у Гаазе. У петыцыі заяўляецца, што грамадзяне Беларусі "супраць вайны з Украінай і падтрымліваюць братэрскі народ Украіны". Беларусы заклікаюць войска Расеі і Беларусі адмовіцца выконваць злачынныя загады дыктатараў: дэзертыраваць або здавацца ў палон войска Украіны.

Праваабаронцы "Вясны" працягваюць збіраць і фіксаваць факты жорсткага абыходжання з затрыманымі паводле палітычных матываў у беларускіх ізалятарах. Больш за год арыштанты сутыкаюцца з нялюдскімі ўмовамі ўтрымання: у перапоўненых камерах няма матрацаў і пасцельнай бялізны, іх не выводзяць у душ ды на шпацыры і не аказваюць медыцынскую дапамогу. Згодна са звесткамі праваабаронцаў, за ўдзел у антываенных акцыях 27 і 28 лютага за кратамі апынуліся прынамсі 616 чалавек. Хлопец і дзяўчына, якіх затрымалі пасля галасавання на рэферэндуме, распавялі "Вясне" пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна і ў Жодзіне і пра метады здзекаванняў супрацоўнікаў ізалятараў з "палітычных". Карына (імя змененае ў мэтах бяспекі) была затрыманая на адным з выбарчых участкаў Мінска 27 лютага. Паводле дзяўчыны, камісіі на ўчастку не прыйшлося даспадобы пытанне "А дзе паглядзець змены?". У РУУС участковыя давалі зразумець, што, калі адмовіцца падпісваць пратакол, затрыманым могуць пагоршыць іх умовы. Некаторых дзяўчын нават білі па нагах.

З пачатку ўварвання расейскай войскаў ва Украіну, у тым ліку з беларускай тэрыторыі, у Беларусі разгарнулася "рэйкавая вайна". Расейскія войскі выкарыстоўваюць інфраструктуру Беларускай чыгункі, а некаторыя беларусы спрабуюць гэтаму супрацьстаяць. Каб запаволіць і перашкодзіць рух расійскай ваеннай тэхнікі ва Украіну, беларусы выводзяць з ладу абсталяванне. Прадстаўнікі МУС у першыя дні вайны заявілі, што такія дзеянні будуць прыраўноўвацца да актаў тэрарызму, але гэта не спыніла дыверсіі на чыгунцы — за месяц зафіксаваны больш за дзясятак такіх фактаў. Сілавікі ў пошуках «рэйкавых партызанаў» ладзяць сапраўдныя рэйды ў гарадах, дзе адбыліся дыверсіі. Праваабаронцам вядома, што затрымана мінімум 11 чалавек, якіх лічаць датычнымі да «рэйкавай вайны». Вядома пра масавыя "налёты" сілавікоў у Стоўбцах, Дзяржынску, Баранавічах, а таксама "чысткі" супрацоўнікаў чыгункі па ўсёй Беларусі. "Вясна" распавядае, што вядома на гэты час. Як паведамляе тэлеграм-канал «Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі», на гэтым тыдні былі затрыманыя больш за 30 супрацоўнікаў чыгункі. З многімі з на праўладных тэлеграм-каналах з’явіліся «пакаяльныя відэа» на фоне дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Сапраўды, 30 сакавіка праўладны тэлеграм-канал «Жоўтыя слівы» апублікаваў відэа з супрацоўнікамі чыгункі, якія заклікаюць не падпісвацца на тэлеграм-канал «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».

У Беларусі ў апошні сакавіцкі дзень па-ранейшаму адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сілы Расійскай Федэрацыі. Працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

29 сакавіка ў судзе Ганцавіцкага раёна адбыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхаркі Мінска Ірыны Сташкевіч. Яе абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Пацярпелым па справе аказаўся былы міліцыянер Віталь Куляшоў. Судовы працэс вёў суддзя Уладзімір Космач.

У Мінскім гарадскім судзе 30 сакавіка асудзілі да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 500 базавых велічыняў па ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча) 38-гадовага падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча. Пад вартай ён утрымліваецца каля году. Справу разглядала суддзя Дзіяна Кучук тыдзень у закрытым рэжыме. Храловіч пазбаўлены вайсковага звання "падпалкоўнік". Пра крымінальную справу супраць падпалкоўніка вядома толькі з дзяржаўных СМІ. Год таму на тэлеканале АНТ паказалі фільм «Аперацыя КДБ “Манкурты“», у якім паведамілі пра затрыманне падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча. Гэта значыць, што пад вартай сілавік знаходзіцца каля году.

Суд над Алесем Пушкіным 10 сакавіка 2022 года. У Мінскім гарадскім судзе 30 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязня, вядомага беларускага мастака і перфомера Алеся Пушкіна. Яго абвінавацілі ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і ў распальванні  расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК).

У судзе Заводскага раёна Мінска 30 сакавіка пасля чатырох месяцаў судовых разбіральніцтваў агучылі прысуд 34-гадоваму прадзюсару і блогеру Уладзіславу Савіну. Яго абвінавацілі ў махлярстве ў буйным памеры (ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса) і арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях пратэсту (арт. 342 КК), а менавіта тым, што ў 2015-2016 годзе ён, паабяцаўшы больш за 100 чалавекам удзел у першых у Беларусі рэаліці-шоў, не забяспечыў ім гэтага. Таксама Савіна абвінавацілі ва ўдзеле ў трох Маршах у 2020 годзе і арганізацыі пратэстаў з дапамогай відэаролікаў на сваёй старонцы Instagram. Уладзіслаў прызнаў віну па арт. 342 Крымінальнага кодэкса, а па арт. 209 — не. Суддзя Анжэла Касцюкевіч асудзіла яго да васьмі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцнега рэжыму — менавіта такое пакаранне запрашвала дзяржабвінавачванне. Пад вартай мужчына ўтрымліваецца амаль год.  Уладзіслаў Савін. Фота з сацсетак