Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org Перазатрыманні пасля сутак ўдзельнікаў маршу ў Кунцаўшчыне і сужэнцаў за асабістую перасылку паведамленняў з экстрэмісцкіх тэлеграм-чатаў, новыя затрыманні па адміністрацыйных справах. ПЦ "Вясна" адсочвае судовыя працэсы і збірае інфармацыю пра вынікі пасяджэнняў. 

На працягу трох дзён — 21-23 верасня — пракацілася хваля затрыманняў завадчанаў і стачкамаўцаў з «Гродна Азот», Беларускага металургічнага заводу, Беларускай Чыгункі і «Нафтана». Некалькі чалавек з «Гродна Азот» выпусцілі, астатнія 13 чалавек былі затрыманыя і змешчаныя ў СІЗА КДБ і гомельскае СІЗА №3. Па папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, іх затрымалі ў межах артыкула 356 (здрада дзяржаве). Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. «Вясна» распавядае, хто знаходзіцца ў статусе затрыманых і што вядома па «справе Рабочага руху».  26 верасня Па АНТ выйшаў сюжэт пра затрыманых рабочых. У эфіры заявілі, што 21 верасня арганізацыя "Рабочы рух" была прызнана экстрэмісцкай. Таксама паведамілі, што на дадзены момант затрыманы 13 чалавек.

У будынку гомельскага СІЗА ўжо тры месяцы ў закрытым рэжыме праходзіць суд над шасцю палітвязнямі: Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым і Дзмітрыем Паповым. Гэтыя месяцы справу разглядаў суддзя Гомельскага абласнога суду Мікалай Бакуноў (мы распавядалі пра яго раней), але 7 верасня Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні Бакунова на пасаду старшыні суду Чыгуначнага раёну Гомеля. Па інфармацыі праваабаронцаў “Вясны”, цяпер справу разглядае іншы суддзя — Мікалай Доля. Разбіраемся, ці будзе ён разглядаць справу спачатку і што вядома пра новага суддзю, які вынесе прысуд шасці палітвязням па гучнай справе. Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», крымінальную справу супраць Ціханоўскага, Статкевіча, Лосіка, Цыгановіча, Папова, Сакава цяпер вядзе суддзя Гомельскага абласнога суду Мікалай Доля. Інфармацыі ў адкрытых крыніцах пра яго судзейскую дзейнасць нешмат.

Павел Яіцкі. Фота з сацыяльных сетак. Суд Маскоўскага раёна Мінска 22 верасня вынес прысуд па крымінальнай справе 24-гадовага жыхара сталіцы Паўла Яіцкага: два гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – “хатняй хіміі”. Палітвязня вызвалілі ў зале суда. Яго прызналі вінаватым у арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак па арт. 342 КК РБ.

У жніўні ў Мінску затрымалі маладога настаўніка Аляксея Мінава. Выпускнік філфака БДУ, ён пачаў працаваць у сярэдняй школе яшчэ падчас навучання. Дзень затрымання мусіў стаць ягоным першым днём работы ў Ліцэі БДУ, куды ён пераразмеркаваўся на апошні год сваёй адпрацоўкі.

Сёння Алесь Бяляцкі, заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтра "Вясна", адзначае свой дзень нараджэння. Яму спаўняецца 59 год, і адзначаць гэты дзень Алесь вымушаны за кратамі. Але салідарнасць не мае межаў! 

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне за 24 і 25 верасня. Грамадзян, па-ранейшаму, затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ціснуць на палітвязняў і ўжываюць іншыя формы ціску за іх актыўную пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца ў судзе. Фота "Гомельская Вясна" «Гомельская Вясна» апублікавала вытрымкі з лістоў палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Леаніда Судаленкі да гомельскага актывіста Васіля Палякова, дзе ён распавёў, што адбываецца на закрытым працэсе.

Леанід Судаленка — праваабаронца з Гомеля. Са студзеня 2021 года ён знаходзіцца ў СІЗА, а з верасня над ім распачаўся суд. У закрытым рэжыме. Свой Дзень народзінаў Леанід таксама правёў на судовым пасяджэнні — 23 верасня яму споўнілася 55 гадоў. А ў 23-м выпуску праваабарончага падкаста “Вясна прыйдзе” прапануем вам даведацца больш пра асобу і дзейнасць Леаніда Леанідавіча Судаленкі. 

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самымі распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса. Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, якія звязаныя з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў грамадскага пратэсту.