У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 1 снежня разглядзелі справу 32-гадовай Таццяны Батуры, якую затрымалі 15 лістапада ў Мінгарсудзе, калі яна хацела патрапіць на першы судовы працэс па справе палітзняволенай Вольгай Залатар. Справу вяла суддзя Таццяна Полулех. 30 лістапада Таццяна мусіла выйсці пасля 15-сутачнага арышту на волю, але сваякі і сябры так яе і не дачакаліся. Пазней стала вядома, што дзяўчыну з Акрэсціна завезлі ў РУУС Фрунзенскага раёна на «прафілактычную гутарку». Хаця пасля першага суда над Таццянай яе адвакат адправіў ва ўсе РУУСы Мінска заяву пра тое, што Таццяна Батура адмаўляецца ад правядзення прафілактычнай гутаркі з ёй. Распавядаем, як праходзіў гэты суд над мінчанкай.

Сёлета пры канцы верасня 51-гадовую мінчанку арыштавалі на 12 сутак за рэпост у закрыты тэлеграм-чат паведамлення з канала "BYPOL", які ўлады прызналі экстрэмісцкім. Таксама ў яе за гэта канфіскавалі тэлефон iPhonе. Арышт мінчанка адбывала ў ЦІП на Акрэсціна. 90 вошай у бяздомнай суседкі, 11 чалавек у двухмеснай камеры №15, амаль два тыдні без перадач, душа і прагулак — гэта тое, што яна перажыла за гэтыя 12 сутак. Пры гэтым жанчына ўзгадвае вялікую салідарнасць беларусак-сукамерніц: чаяванне з цукеркамі ад кашлю, жменька арэхаў на ўсю камеру ў гонар святаў, кавалачак сыру на васьмярых. Былая арыштантка распавяла “Вясне” пра ўмовы ўтрымання ў ЦІП на Акрэсціна ў канцы верасня-пачатку кастрычніка.

Леанід і Аксана Судаленкі. Фота з сацсетак Палітзняволены кіраўнік Гомельскага аддзялення "Вясны" Леанід Судаленка днямі сустрэўся з жонкай у СІЗА. Спатканне, якое ім далі, аказалася для сямейнай пары поўнай нечаканасцю.

Магілёўскі абласны суд. Фота: https://6tv.by У Магілёўскім абласным судзе 1 снежня вынесенае рашэнне па крымінальнай справе, узбуджанай па ч.1 арт. 289 Крымінальнага кодэксу (акт тэрарызму) і арт. 130 (распальванне іншый сацыяльнай варажнечы) у дачыненні да мясцовага жыхара Данііла Жарына.

У судзе Цэнтральнага раёну Гомеля з 24 лістапада разглядаецца крымінальная справа супраць 49-гадовай Ларысы Кузьменка, якую ўтрымліваюць з сіндромам клаўстрафобіі ў СІЗА амаль чатыры месяцы. Жанчыну абвінавачваюць у гвалце ў адносінах да супрацоўніка АМАПу (арт. 364 КК) на нядзельным Маршы 27 верасня мінулага года ў Гомелі, калі супраць пратэстоўцаў сілавікі выкарыстоўвалі слезацечны газ і светлашумавыя гранаты. Згодна версіі абвінавачвання, Кузьменка схапіла за руку амапаўца, чым перашкаджала яму працаваць. Сёння пракурор Сідоранка запрасіў у суда пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады. Жанчына віну не прызнае і адмовілася ад дачы паказанняў, як на судзе, так і падчас следства. Справу разглядае суддзя Сяргей Салоўскі, які нядаўна адправіў у калоніі вясноўцаў Леаніда Судаленку і Таццяну Ласціу. Згодна версіі абвінавачвання, Ларыса Кузьменка 27 верасня ў 15.30 знаходзілася на вуліцы Савецкая, з’яўлялася ўдзельніцай масавага мерапрыемства, якое праводзілася ў парушэнне існуючага парадку яго правядзення. Яна дзейнічала «па матывах палітычнай варожасці, з мэтай перашкодзіць законнай дзейнасці супрацоўніка атрада міліцыі асобага прызначэння АУС Гомельскага аблвыканкаму, які дзейнічаў у адпаведнасці са службовымі інструкцыямі і нёс ахову грамадскага парадку». Кузьменка разумела, што перад ёй знаходзіцца супрацоўнік унутраных спраў у форме і мела намер прычыніць шкоду камандзіру ўзвода баявога прызначэння АМАПу Пятрову П.П. Таму, выкарыстала гвалт у дачыненні да Пятрова: «выкарыстоўваючы грубую фізічную сілу, схапіла за руку Пятрова і ўтрымлівала яе каб калона пратэстоўцаў магла бесперашкодна прайсці. Потым яна апусцілі яго руку долу, тым самым змясціла пацярпелага з месца. Такім чынам пазбавіла яго фізічнай магчымасці выконваць яго службовыя абавязкі. Прычыніла Пятрову пабоі і фізічны боль. Такім чынам, Кузьменка здзейсніла гвалт над супрацоўнікам міліцыі, каб перашкодзіць яго законнай дзейнасці».

Ігар Повараў. У дачыненні да жлобінскага палітвязня Ігара Поварава ў ПК №1 у Наваполацку прымяняюцца катаванні.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца:logosinfo.org Паўла затрымалі сёлета 20 верасня. Цяпер мужчына знаходзіцца ў СІЗА №2 у Віцебску. Яго абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Праваабаронцы ўпэўненыя: дастатковых падставаў для яго ўтрымання пад вартай у следства няма. 18 лістапада Павел Сакалоў быў прызнаны палітычным вязнем.

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org Праваабарончы цэнтр "Вясна" ажыццяўляе маніторынг палітычна матываваных крымінальных спраў, звязаных з рэалізацыяй грамадзянамі сваіх асноўных правоў на ўдзел у вядзенні дзяржаўных спраў пасродкам канкурэнтных выбараў, а таксама на свабоднае выказванне меркавання і на мірныя сходы.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 29-30 лістапада і 1 снежня. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна. Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 30 лістапада разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 38-гадовага аўтаслесара з Мінска Яўгена Гоманава. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў пракурор горада Уладзімір Клішын, старшынстваваў па справе суддзя Віталь Лабоцкі.