У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17 чэрвеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Аляксей Вялешка. Фота з сацыяльных сетак. Суд Першамайскага раёна Мінска 16 чэрвеня вынес прысуд Аляксею Вялешку, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

У судзе Пружанскага раёна 17 чэрвеня вынеслі прысуд 65-гадовай палітзняволенай актывісткай Аленай Гнаўк— тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў. Такое рашэнне вынес суддзя Юрый Жытко па запыту пракурора. Алену прызналі вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) за восеньскія пасты ў Facebook і Instagram пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі. З 2020 года Алену мэтанакіравана пераследавалі: затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, штрафавалі агулам на 173 базавых велічыні, дома праводзілі ператрусы, асудзілі па "справе карагодаў" і за абразу Лукашэнкі па крымінальных артыкулах. Пад вартай Алена ўтрымліваецца ўжо пяць месяцаў.  Нагадаем, 11 студзеня 2022 года Алену затрымалі ў чарговы раз і арыштавалі на 15 сутак за парушэнне рэжыму адбывання "хатняй хіміі" ў сувязі з апошнім затрыманнем у снежні. У пружанскім ІЧУ ёй забаранілі перадачы, чытаць і пісаць. У знак пратэсту Алена абвясціла галадоўку. 

Дзесяць год таму, 17 чэрвеня 2012, спынілася сэрца вялікага жыццялюба, аднаго з пачынальнікаў праваабарончага руху ў сучаснай Беларусі, стваральніка і арганізатара навучальных курсаў па правах чалавека ў Беларусі Барыса Ігаравіча Звозскава. Інжынер-электратэхнік Барыс Звозскаў актыўна заняўся праваабарончай дзейнасцю пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі. У 1996 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў праваабарончай арганізацыі "Прававая ініцыятыва". Браў удзел у стварэнні аб'яднання “Хельсінкі XXI”. Барыс Ігаравіч быў сярод ініцыятараў і актыўных удзельнікаў стварэння Беларускага Дома правоў чалавека, а 2007 па 2010 гады з'яўляўся яго прэзідэнтам. Улетку 2012 года Дому правоў чалавека прысвоена яго імя. Сёння калегі, паплечнікі і ягоныя навучэнцы дзеляцца сваімі ўспамінамі пра чалавека, якога называюць проста і дакладна – Настаўнікам.

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі сумесна з Праваабарончым цэнтрам "Вясна", "Прававой ініцыятывай", Беларускім Хельсінкскім Камітэтам, Валанцёрскай службай "Вясны", моладзевым саветам "RADA", ініцыятывамі politzek.me і dissidentby запрашаюць узяць удзел у мерапрыемствах Тыдня супраць катаванняў з 20 па 26 чэрвеня. Мерапрыемствы пройдуць афлайн у трох гарадах — Варшаве, Вільні і Тбілісі, а таксама анлайн. Зарэгістравацца на частку з іх можна праз спасылкі, пазначаныя ў праграме. Усе мерапрыемствы бясплатныя, уваход па квітках толькі на канцэрт у Вільні. Калі вы непакоіцеся пра сваю публічнасць — мы арганізуем прасторы такім чынам, каб паклапаціцца пра вашу бяспеку. Старт мерапрыемстваў пазначаны паводле мясцовага часу.

Ілюстрацыйнае фота 10 чэрвеня суд Баранавіцкага раёна вынес рашэнне па справе Таццяны Купчынай, якую абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынстваў паводле адразу трох крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады" і арт. 391 КК "Абраза суддзі ці народнага засядацеля".

Ілюстрацыйнае фота. Мужчыну абвінавацілі ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293 КК), грубым парушэнні парадку (ч. 1 арт. 342 КК), распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).

Вольга Буян 9 чэрвеня Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па справе Вольгі Буян, якую абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" па ч. 1 арт. 361-4 КК.

У Мінскім гарадскім судзе 16 чэрвеня агучылі пастанову па крымінальнай справе супраць палітзняволенай удавы загінулага ў перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ айцішніка Андрэя Зельцэра Марыі Успенскай. Яна абвінавацілі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка па арт. 16 і п.п. 5 і 10, ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса. Яе судзілі як "асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне", таму на судзе яе інтарэсы прадстаўляла яе маці. Суддзя Валянціна Зянькевіч прызначыла ёй прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Пад вартай Марыя ўтрымліваецца амаль дзевяць месяцаў.  Марыя Успенская

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 чэрвеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: