Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" адзначае, што 30 лістапада ва ўсім свеце праходзіць акцыя "Гарады за жыццё — гарады супраць смяротнага пакарання".

У судзе Савецкага раёна 30 лістапада вынесены прысуд палітзняволенаму 30-гадоваму мінчуку Дзянісу Ляхару, якога абвінавацілі ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК). Дзяніса затрымалі роўна праз год пасля выбарчай акцыі пратэсту, у якой ён прыняў удзел, і змясцілі пад варту. Сёння палітвязень быў вызвалены ў залі суда. Судзя Марына Фёдарава асудзіла яго да трох гадоў "хіміі". Дзяржабвінавачванне па справе падтрымліваў памочнік пракурора Малейка.  Згодна версіі абвінавачвання, Дзяніс Ляхар 9 жніўня 2020 году "прыняў актыўны ўдзел у групавых дзяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, выказваў яўнае непадрарадкаванне законным прадстаўнікам уладу, перашкаджаў руху грамадскага транспарту, выкрыкваў лозунгі і станавіўся разам з іншымі неўстаноўленымі асобамі ў счэпку".

Суд Жлобінскага раёна На два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія”) суд Жлобінскага раёна асудзіў мясцовую жыхарку Кацярыну Якубчык. Яе абвінавацілі ў  арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса РБ)

Аляксей Русецкі ў ноч з 9 на 10 жніўня У судзе Маскоўскага раёна Мінска да трох і двух з паловай гадоў "хіміі" за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах асудзілі двух палітзняволеных братоў: 42-гадовага Аляксея і 40-гадовага Аляксандра Русецкіх. Іх абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Аляксея ідэнтыфікавалі па фота, дзе ён стаіць у счэпцы ў ноч з 9 на 10 жніўня мінулага года. Яго брата Аляксандра выклікалі ў ГУБАЗіК, дзе яго і затрымалі. Яны прызналі віну цалкам і распавялі, што разам удзельнічалі ў акцыі пратэсту. З пачатку верасня братоў утрымлівалі пад вартай у СІЗА-1 – на судзе іх дапытвалі ў кайданках і ў клетцы. Сёння пасля вынясення прысуду іх вызвалілі ў зале суда. Справу разглядала суддзя Алена Мурашка, дзяржабвінавачанне падтрымліваў пракурор Фізюк. 

На "Маршы адзінства" ў Гродна 6 верасня 2020 года. Фота: Hrodnalife Жыхароў Гродна працягваюць судзіць за ўдзел у "Маршы адзінства", які адбыўся ў горадзе летась 6 верасня. Праз год, 6 верасня 2021-га, у Гродне адбыліся дзясяткі затрыманняў удзельнікаў таго марша. І цяпер суды адзін за адным выносяць абвінаваўчыя прысуды ў дачыненні да гэтых людзей.

Суд Заводскага раёна Мінска 29 лістапада асудзіў да трох гадоў "хіміі" 41-гадовага палітвязня Максіма Мікуліча. Яго абвінавацілі па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня мінулага года разам са сваім сябрам, былым палітзняволеным экс-амапаўцам Максімам Клімовічам, якога асудзілі за гэтыя падзеі да трох гадоў "хатняй хіміі". У счэпцы Мікуліч і Клімовіч патрапілі на фотаздымак, па якіх іх ідэнтыфікавалі і ўзбудзілі крымінальныя справы. Пасля трох з паловай месяцаў за кратамі палітвязень выйшаў на волю. Справу Мікуліча разглядала суддзя Алена Капцэвіч, дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Мікалай Дзяцел. Максім Мікуліч быў затрыманы 17 жніўня разам з сябрам,  за ўдзел у пратэстах мінулага года. Затым Мікуліча і Клімковіча да суда ўтрымліваліся ў СІЗА №1 г. Мінска.

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі 30 лістапада 2021 г.

Палітык і юрыст Герхарт Баўм і беларуская праваабарончая арганізацыя "Вясна" ўдастоеныя прэміі Марыён Дёнхаф за міжнароднае разуменне і прымірэнне. Пра гэта паведамляецца на сайце выдавецкай групы ZEIT. 

У гэты дзень Антыдыскрымінацыйны цэнтр "Мемарыял" імкнецца прыцягнуць адмысловую ўвагу да становішча жанчын-праваабаронцаў у Беларусі. З вясны 2020 года на грамадзянскую супольнасць у гэтай краіне абрынуліся рэпрэсіі ўсёй моцы дзяржаўнага апарату. На сёння ў Беларусі 98 жанчын-палітвязняў, адна з іх — каардынатарка валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова, якой, як толькі што стала вядома, прад'явілі абвінавачванне паводле 11 артыкулаў КК і пагражае зняволенне да 20 гадоў. У межах кампаніі "16 дзён супраць гендарнага гвалту" 29 лістапада ўшаноўваюць праваабаронцаў, якія адстойваюць правы жанчын і выступаюць супраць гендарнай дыскрымінацыі.

Сумесная заява праваабарончай супольнасці Беларусі 29 лістапада 2021 г.