20 снежня, у Міжнародны дзень салідарнасці людзей, удзельнікі і ўдзельніцы трэнінгу "Міжнароднае гуманітарнае права" далучыліся да акцыі Human Rights House Foundation па напісанні паштовак палітзняволеным праваабаронцам Беларусі, якія цяпер утрымліваюцца ў няволі. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Дом правоў чалавека "Крым". Паштоўкі праваабаронцам "Вясны" падпісвалі прадстаўнікі чатырох украінскіх арганізацый: ЦГП "Альменда"/CCE "Almenda", ZMINA. Центр прав людини, Regional Center for Human Rights, Крымская праваабарончая група/Crimean Human Rights Group.

Вадзім Ермашук (блогер Vadimati) У судзе Шчучынскага раёна 21 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Вадзіма Ермашука (блогер Vadimati). Яго абвінавацілі у абразе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і абразе прэзідэнта (арт. 368 КК).

Дар'я Двайных. Фота Суд Маскоўскага раёна Менска 20 снежня разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 29-гадовай касіркі Дар'і Двайных.  Для маці двух малалетніх дзяцей гэта ўжо не першы суд за абразу (арт. 369 КК РБ). У красавіку гэтага года жанчына ўжо была асуджаная да года "хатняй хіміі" за абразу супрацоўніка міліцыі. Характэрна, што розніца паміж часам пакідання першага каментара, за які жанчына была асуджаная гродзенскім судом вясной, і другім каментаром, за які яе судзілі ў Мінску, склала каля дзвюх гадзін.

Вольга Такарчук Суд Заводскага раёна Мінска ў панядзелак, 20 снежня, вынес прысуд палітычнай зняволенай блогерцы Вользе Такарчук. Яе абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), паклёпе (арт. 188 КК) і абразе суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя (арт.391 КК).

Сёння ў судзе Мінскага гарадскога суда распачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 21-гадовага палітзняволенага расейца Ягора Дуднікава. Яго затрымалі 5 траўня, моцна збілі і катавалі, пра што ён сам распавёў праз адваката. Сем месяцаў хлопцаў утрымлівалі ў СІЗА па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў тэлеграм-канале "ОГСБ". Але канчатковае абвінавачванне Ягору выставілі зусім па іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). Цяпер яму пагражае да 12 гадоў зняволення. Справу палітвязня разглядае суддзя Сяргей Хрыпач. Але па хадайніцтву пракурора суд адразу зрабілі закрытым. Прычыны — "выключэнне распаўсюджвання экстрэмісцкай прадукцыі" і "абарона спецыяліста Князева". Суд па справе закрыты, таму ў чым канкрэтна абвінавачваюць палітвязня вядома толькі з матэрыялаў Следчага камітэта і пракуратуры. Як распавядала апошняя, згодна з матэрыяламі справы «з 19 студзеня па 21 мая 2021 года з дапамогай кампутарнай тэхнікі ў адным з Telegram-чатаў з мэтай нагнятання напружанасці і канфліктнасці ў грамадстве і дзяржаве размясціў не менш 55 агучаных ім галасавых паведамленняў пабуджальнага характару. Сваімі паведамленнямі абвінавачаны распальваў сацыяльную варожасць і розніцу па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці. Фармаваў адмоўны вобраз прадстаўнікоў улады і непрыязнасць да іх. Схіляў грамадзян да запланаваных проціпраўных дзеянняў. Ён жа ў Telegram-чаце заклікаў да захопу дзяржаўнай ўлады, гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу, ўзнікнення масавых беспарадкаў з гвалтам да прадстаўнікоў улады, а таксама іншых дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы краіны».

Мікіта Емяльянаў Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, напрыканцы лістапада 2021 года Магілёўскі міжраённы аддзел следчага камітэту ўзбудзіў у адносінах да палітвязня Мікіты Емяльянава крымінальную справу па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса – “Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, здзейсненае асобай, асуджанай за цяжкае злачынства”. Цяпер яму пагражае да двух гадоў зняволення.

Праваабаронцы і валанцёры "Вясны" працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах.

Міхаіл Лапенас 16 снежня прысуд па справе за масавыя беспарадкі, абразу прэзідэнта і прадстаўніка ўлады вынеслі нафтавіку Міхаілу Лапенасу.

У Мінску 17 снежня вынесены прысуд палітвязням -  арт-мэнэджэру і дыджэю Аляксандру Багданаву і сцэнографу Максіму Круку. Іх асудзілі на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу па ч.1 артыкула 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Анатоль Каханчык Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца і 16-17 снежня: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі.