Суд Заводскага раёна Мінска 29 лістапада асудзіў да трох гадоў "хіміі" 41-гадовага палітвязня Максіма Мікуліча. Яго абвінавацілі па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня мінулага года разам са сваім сябрам, былым палітзняволеным экс-амапаўцам Максімам Клімовічам, якога асудзілі за гэтыя падзеі да трох гадоў "хатняй хіміі". У счэпцы Мікуліч і Клімовіч патрапілі на фотаздымак, па якіх іх ідэнтыфікавалі і ўзбудзілі крымінальныя справы. Пасля трох з паловай месяцаў за кратамі палітвязень выйшаў на волю. Справу Мікуліча разглядала суддзя Алена Капцэвіч, дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Мікалай Дзяцел. Максім Мікуліч быў затрыманы 17 жніўня разам з сябрам,  за ўдзел у пратэстах мінулага года. Затым Мікуліча і Клімковіча да суда ўтрымліваліся ў СІЗА №1 г. Мінска.

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі 30 лістапада 2021 г.

Палітык і юрыст Герхарт Баўм і беларуская праваабарончая арганізацыя "Вясна" ўдастоеныя прэміі Марыён Дёнхаф за міжнароднае разуменне і прымірэнне. Пра гэта паведамляецца на сайце выдавецкай групы ZEIT. 

У гэты дзень Антыдыскрымінацыйны цэнтр "Мемарыял" імкнецца прыцягнуць адмысловую ўвагу да становішча жанчын-праваабаронцаў у Беларусі. З вясны 2020 года на грамадзянскую супольнасць у гэтай краіне абрынуліся рэпрэсіі ўсёй моцы дзяржаўнага апарату. На сёння ў Беларусі 98 жанчын-палітвязняў, адна з іх — каардынатарка валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова, якой, як толькі што стала вядома, прад'явілі абвінавачванне паводле 11 артыкулаў КК і пагражае зняволенне да 20 гадоў. У межах кампаніі "16 дзён супраць гендарнага гвалту" 29 лістапада ўшаноўваюць праваабаронцаў, якія адстойваюць правы жанчын і выступаюць супраць гендарнай дыскрымінацыі.

Сумесная заява праваабарончай супольнасці Беларусі 29 лістапада 2021 г.

22 лістапада суд Кастрычніцкага раёна Гродна прызнаў палітвязня Андрэя Баранава вінаватым паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса і асудзіў яго да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі". Яго вызвалілі ў залі суда.

У Мінскім гарадскім судзе 29 лістапада працягнуўся суд над палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вольгай Залатар. Ёй ставяць у віну наступныя артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вольга не прызнае віну ні па ніводным артыкуле Крымінальнага кодэкса. Палітзняволеная абвінавачваецца, у тым ліку, у стварэнні экстрэмісцкіх фарміраванняў –  тэлеграм-чатаў "Ждановічы сёння", "Ждановичи 2020 – клуб любителей песен Цоя", якія прызналі экстрэмісцкімі праз сем месяцаў пасля затрымання Вольгі. Сёння пракурорка Жанна Баранава запрасіла пакаранне для зняволенай шматдзетнай маці – пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.  Вольга Залатар з сям'ёй

У Мінскім гарадскім судзе 29 верасня распачаўся судовы працэс над 20-гадовым палітзняволеным Арцёмам Баярскім, які ўтрымліваецца за кратамі ўжо амаль дзевяць месяцаў. Экс-студэнта другога курсу хімфака БДУ абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем) і ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Палітвязню ставіцца ў віну адміністраванне тэлеграм-канала "Мая краіна Беларусь" і тэлеграм-чата "Я выхожу/МКБ", а таксама ўдзел у Маршы "Народнага ўльтыматума" 25 кастрычніка мінулага году. Арцёму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. На пачатку судовага працэсу суддзя Алена Шылько па хадайніцтву пракуроркі Вольгі Дындзілевіч вырашыла праводзіць судовае разбіральніцтва па справе ў закрытым рэжыме, бо "ў матэрыялах справы маюцца звесткі аб інтымным баку жыцця абвінавачанага, а таксама інфармацыя з тэлеграм-канала, прызнаная экстрэмісцкай".  20-гадовы Арцём Баярскі да затрымання вучыўся на хімічным факуль хімічнага факультэта БДУ. Ён чатыры разы станавіўся стыпендыятам спецыяльнага фонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі і адораных студэнтаў і навучэнцаў. Год таму пасля Маршу пенсіянераў яго жорстка затрымалі, збілі і арыштавалі на 15 сутак паводле “народнага" артыкулу 24.23 КаАП. У сваім дзённіку Арцём падрабязна апісаў збіццё ў Ленінскім РУУСе:

Андрэй Аўсіевіч. Фота: Гродно-Лайф У Гарадзенскім абласным судзе 26 лістапада працягнуўся разгляд крымінальнай справы Андрэя Аўсіевіча. Дагэтуль яго вінавацілі у абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса і арт 361 КК (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Пасля працяглага перапынку ў працэсе Аўсіевічу вылучылі новае абвінавачванне.

Палітзняволеная каардынатарка валанцёрскай службы ПЦ "Вясна" Марыя Рабкова паведаміла сваякам у лісце, што ёй прад'яўленыя канчатковыя абвінавачванні, па якіх яе будуць судзіць — гэта 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Марфа Рабкова. Фота са старонкі ў Фэйсбуку