Cяргей Шпак. Фота з сацыяльных сетак Суд Маскоўскага раёна Мінска 14 снежня вынес прысуд падпалкоўніку запасу, палітвязню Сяргею Шпаку. Яго абвінавацілі у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

З'явіліся навіны па Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» сабраў апошнія факты палітычнага пераследу ў Беларусі.

Вадзім Ермашук (Vadimati). Фота: Радыё Свабода У судзе Шчучынскага раёна 14 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Вадзіма Ермашука (блогер Vadimati) Яго абвінавачваюць у абразе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і абразе прэзідэнта (арт. 368 КК).

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна. Суд Кастрычніцкага раёну Гародні 13 снежня разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 36-гадовага кіроўцы Дзяніса Зубрыцкага, абвінавачанага ва ўдзеле ў Маршы адзінства, які прайшоў у Гродна 6 верасня мінулага года. Справу разглядаў суддзя Віталь Лабацкі, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў пракурор горада Уладзімір Клішын.

У судзе Савецкага раёна Мінска 14 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязняў, удзельнікаў музычнага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH Уладзіміра і Надзеі Калач, якіх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК) і навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу такіх дзеяннях, а роўна фінансаванні ці іншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці (ч.2 арт. 342 КК).

У Гомелі 14 снежня быў абвешчаны прысуд шасці палітвязням: Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку, Мікалаю Статкевічу, Уладзіміру Цыгановічу, Арцёму Сакаву і Дзмітрыю Папову. Суд па “справе Ціханоўскага” праходзіў у закрытым рэжыме ў будынку гомельскага СІЗА на працягу амаль шасці месяцаў. Палітвязняў абвінавацілі ў арганізацыі "масавых беспарадкаў" у Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020-м годзе. Усіх затрымалі яшчэ да выбараў. Генеральная пракуратура выставіла пазоў да абвінавачаных у памеры 3,078 мільёнаў рублёў (1,2 мільёнаў долараў). Сяргею Ціханоўскаму, Арцёму Сакаву, Дзмітрыю Папову выставілі абвінавачванні адразу па 4-х артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Суд горада Полацка. Фота: "Віцебская Вясна". У судзе Полацкага раёна 14 снежня працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Руслана Слуцкага ў замаху на прывядзенне ў непрыдатнасць чыгуначных шляхоў зносін (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 КК), а таксама акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК). Раней віцебская міліцыя паведамляла о пра затрыманне мужчыны, падазраванага ў здзяйсненні хуліганства.

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля. Прысуд абвясцілі 9 снежня. Праваабаронцам падрабязнасці гэтага судовага пасяджэння стали вядома крыху пазней. Не расказаць пра іх «Вясна» не магла.

У межах кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandBYyou сімвалічныя "хросныя" з’явіліся ў палітвязняў Людмілы Чэкінай, Ірыны Слаўнікавай, Віктара Фянчука, Юрыя Кузміча, Ягора Марціновіча, Аляксандра Дайнэкі, Аляксея Губіча, Ірыны Леўшынай і Дзмітрыя Заломскага.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за выходныя, 11-12 снежня. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады перад рэферэндумам, які мае адбыцца, узрастаюць: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Тэлеграм-чаты і каналы прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і фарміраваннямі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: