Аляксандр Талмачоў. Фота: promoter.by У судзе Маскоўскага раёна Мінска 21 чэрвеня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Аляксандра Талмачова. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Юрый Машкетаў.

Аляксандра Талмачова, які працуе прафесійным вядучым розных мерапрыемстваў і спікерам івэнт-семінараў, затрымалі 5 красавіка 2022 года. Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.

Якія эпізоды інкрымінаваў суд Талмачову - пакуль невядома.

Суд прызнаў вядучага вінаватым і пастанавіў пакараць абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Яго выпусцілі з-пад варты ў залі суда.

Крыніца: Прафесійнага вядучага з Мінску пакаралі трымя гадамі "хатняй хіміі"