- Катэгорыя: Вясна
17.09.2024 Тэгі: палітвязні, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, FIDH Асобы: Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк Чатыры гады таму, 17 верасня 2020 года, палітзняволеная праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая. Па гэты дзень яна незаконна знаходзіцца ў зняволенні. У чацвёртую гадавіну яе затрымання абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT) і "Вясна" зноў заклікаюць да яе неадкладнага і безумоўнага вызвалення, а таксама да вызвалення астатніх чатырох затрыманых сябраў "Вясны" ды ўсіх праваабаронцаў, адвольна пазбаўленых волі ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
17.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, заканадаўства, праваабаронцы, правы чалавека, салідарнасць, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў 13 верасня 2024 году ў Вільні адбылася міжнародная канферэнцыя "Адказнасць за злачынствы і парушэнне правоў чалавека ў Беларусі". Яе арганізаваў Цэнтр права і дэмакратыі Justice Hub сумесна з офісам дэпутату Еўрапарламента Дайнюса Жалімаса.
- Катэгорыя: Вясна
16.09.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14-16 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
16.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
16.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні 16 верасня 2024 году стала вядома, што паводле новага Указа Лукашэнкі на волю выходзяць яшчэ 37 палітвязняў, асуджаных паводле пратэсных артыкулаў. Паведамляецца, што сярод іх шэсць жанчын, а таксама людзі з хранічнымі захворваннямі, інваліднасцю, пенсіянеры.
- Катэгорыя: Вясна
16.09.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў Былому палітвязню з Брэста Дзмітрыю Панько-Някрасаву на пратэснай акцыі 2020 года прастралілі нагу. А праз некалькі дзён да яго прыйшлі са Следчага камітэту. Хлопца абвінавацілі ў "масавых беспарадках" і асудзілі на тры гады калоніі. Цалкам адбыўшы тэрмін у наваполацкай калоніі Дзмітрый з’ехаў з Беларусі і цяпер спрабуе адаптавацца ў новай краіне.
- Катэгорыя: Вясна
13.09.2024 Тэгі: суды, палітвязні, пераслед, рэпрэсіі, экстрэмізм Па інфармацыі "Вясны", з пачатку 2024 года па вяртанні ў Беларусь былі затрыманыя больш за 55 чалавек, супраць 17 з якіх узбудзілі крымінальныя справы. Пры гэтым лічба можа быць значна большай праз адсутнасць поўных звестак у праваабаронцаў. Пад асаблівы дагляд на мяжы трапляюць як беларусы, так і грамадзяне іншых краінаў, большасць з якіх — украінцы. Падставай для допыту ці затрымання могуць стаць падпіскі на незалежныя СМІ, схаваныя фота з пратэстаў у тэлефоне або сацыяльных сетках, нацыянальная сімволіка і нават штампы ў пашпарце аб наведванні Украіны. Калі чалавек знаходзіцца ў базе "БЕСпорядки", куды ўносяцца дадзеныя ўсіх затрыманых пасля пачатку пратэстаў у 2020 годзе, то відавочных падставаў можа і не быць. Людзей дапытваюць, іх тэлефоны правяраюць, на некаторых наўпрост у аўтобусе надзяваюць кайданкі, а за іншымі прыходзяць праз некалькі дзён."Вясна" распавядае актуальную інфармацыю пра пераслед людзей, якія вяртаюцца ў Беларусь з-за мяжы.
- Катэгорыя: Вясна
13.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 13 верасня асудзілі палітзняволенага Ігара Мельнікава паводле ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў Ігару чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
13.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, ціск Палітзняволены Мікола Дзядок, асуджаны да пяці гадоў калоніі, павінен быў выйсці з турмы 25 красавіка 2025 года, але супраць яго ўзбудзілі новую крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы). Цяпер яму пагражае ад аднаго да трох гадоў зняволення. Пра гэта "Новаму Часу" распавялі крыніцы.
- Катэгорыя: Вясна
13.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, гісторыі вязняў Жыхарка Мінска Ганна Аўчыннікава, якая з'яўлялася падазраванай па крымінальнай справы за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, змагла з’ехаць з Беларусі. Яшчэ ў 2020 годзе яна пачала дапамагаць тым, хто выходзіў з акрэсцінскіх ізалятараў, пісала лісты палітвязням, перадавала ім пасылкі. Менавіта за дзве з іх – палітвязню Зміцеру Дашкевічу і медыку з Гародні Святаславу Удоду – яе і затрымалі. Яна пагадзілася распавесці пра свае ўражанні ад стасункаў з супрацоўнікамі КДБ і РУУС, следчымі і наглядчыкамі ў ІЧУ.