- Катэгорыя: Вясна
10.07.2024 Тэгі: грамадства, заканадаўства, аналітыка, умовы ўтрымання, карткі У Беларусі 12 ліпеня набывае моц Закон "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці". Змены закрануць у тым ліку Крымінальна-выканаўчы кодэкс (КВК) — асноўны дакумент аб правах і абавязках асуджаных. У некаторых выпадках улады на заканадаўчым узроўні хочуць замацаваць ужо існуючую практыку. Напрыклад, прымусіць "хімікаў" харчавацца ў ПУАТ за свой кошт або за кошт установы з наступным пакрыццём кошту. Пры гэтым цяпер на "хіміі" менавіта так і адбываецца. Акрамя гэтага, зараз для кантролю за людзьмі, што адбываюць тэрмін на "хіміі", улады могуць выкарыстоўваць спецыяльныя тэхнічныя сродкі — аўдыёвізуальныя, электронныя ды іншыя. Юрыст "Вясны" Павел Сапелка прааналізаваў новаўвядзенні ў КВК і распавёў, што зменіцца для асуджаных на "хіміі", што для іх будзе лічыцца "парушэннем умоў адбыцця тэрміну" і пра "прызнанне віны", якое цяпер стала законнай умовай для выпраўлення зняволення.
- Катэгорыя: Вясна
10.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Палітзняволеная Алеся Сяргеенка — жонка былога палітвязня Максіма Сяргеенка, які выйшаў на волю ў лютым 2024 года. У сям'і двое дзяцей, якім 3 і 16 гадоў. Палітзняволеную затрымалі 25 студзеня 2024 года падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY.
- Катэгорыя: Вясна
09.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, спецвытворчасць У Брэсцкім абласным судзе завочна разглядзелі крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзмітранка, Вольгі Карач, Анатоля Котава, Веранікі Цапкала. Працэс вёў суддзя Андрэй Лешчанка.
- Катэгорыя: Вясна
08.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5-8 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
08.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі Стала вядома, што 55-гадовую палітзняволеную Ірыну Пагадаеву асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Вядома, што яе судзілі за грашовыя пераводы палітвязням па 4-5 рублёў.
- Катэгорыя: Вясна
08.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Брэсцкім абласным судзе грамадзяніна Польшчы Томаша Бярозу асудзілі да 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў "агентурнай дзейнасці" (ч. 1 арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса) і "шпіянажы" (арт. 358 Крымінальнага кодэкса). Прысуд быў вынесены больш за год таму — 14 чэрвеня 2023 года, але праваабаронцы дазналіся пра яго толькі цяпер. Справу ў закрытым рэжыме разглядаў Сяргей Беразюк. Томаш свой тэрмін адбывае ў папраўчай калоніі № 22.
- Катэгорыя: Вясна
08.07.2024 Тэгі: экстрэмізм, спецвытворчасць У Гродзенскім абласным судзе 8 ліпеня ў парадку спецыяльнай вытворчасці распачаўся суд над журналістам Алесем Кіркевічам. Яго абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса).Справу завочна разглядае суддзя Ігар Собалеў. Сутнасць абвінавачвання невядомая.
- Катэгорыя: Вясна
06.07.2024 Тэгі: праваабаронцы, правы чалавека Аднадумцы, знаёмыя і сябры віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка, які раптоўна памёр 28 чэрвеня на чужыне, па хрысціянскай традыцыі памінанння, узгадваюць калегу і аддаюць даніну памяці ягонаму служэнню праваабарончым ідэалам.
- Катэгорыя: Вясна
05.07.2024 Тэгі: палітвязні Трэцяга ліпеня з калоніяў вызвалілі мінімум 17 палітвязняў. Многія звязвалі гэта з Законам "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", але, тым не менш, гэты закон не прадугледжваў вызваленне палітвязняў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў іх адпусцілі па памілаванні. Акрамя гэтага, нягледзячы на заяву Лукашэнкі пра вызваленне палітвязняў з сур'ёзнымі захворваннямі, дакладна вядома толькі пра аднаго вызваленага са спісу палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы — гэта 67-гадовы Рыгор Кастусёў. З калоніяў адпусцілі, у асноўным мужчын, асуджаных да двух-пяці гадоў паводле артыкулаў за "ўдзел у масавых беспарадках", "актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак", "абразу прадстаўнікоў улады" і паводле іншых "экстрэмісцкіх артыкулаў". Некаторым з іх да канца свайго тэрміну заставалася некалькі месяцаў. "Вясна" ў мэтах бяспекі не публікуе імёны вызваленых, але праваабаронца Павел Сапелка каментуе сітуацыю.