25.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, сілавыя структуры Затрыманне Аляксандра Кандрычына. Скрыншот з відэа. Генеральная пракуратура агучыла некаторыя падрабязнасці затрымання жыхара Магілёва, 62-гадовага Аляксандра Кандрычына, які  нанёс нажавыя раненні дваім супрацоўнікам ГУБАЗіК.

Нагадаем, па версіі МУС, 23 верасня у 11 гадзін губазікаўцы на Пушкінскім праспекце “апазналі мясцовага жыхара, датычнага да экстрэмісцкай дзейнасці. Падчас прафілактычнай гутаркі мужчына раптам дастаў нож і нанёс удары міліцыянтам”. Супрацоўнікі пры гэтым былі ў цывільным адзенні.

“Яны падышлі да мужчыны для гутаркі, прадставіліся і прад'явілі службовыя пасведчанні. Аднак магілёвец адрэагаваў агрэсіўна, раптам дастаў нож і пачаў наносіць удары міліцыянтам. Так як сітуацыя развівалася ў людным месцы перад пешаходным пераходам, прымяняць табельную зброю не прадставілася магчымым… У ходзе ператрусу па месцы жыхарства мужчыны выяўленыя патроны, халодная зброя, дапаможнік па вырабе выбуховых рэчываў, экстрэмісцкая літаратура, кнігі па псіхалогіі”,паведамляў тэлеграм канал сілавых структур.

kadrychyn-napad-2.jpg
Аляксандр Кандрычын. Фота з сацыяльных сетак.

Як гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры, падчас затрымання Кандрычын нанёс аднаму з міліцыянтаў два ўдары нажом, другому — пяць удараў. У дачыненні да жыхара Магілёва заведзеная крымінальная справа, ад дачы паказанняў ён адмовіўся.

Як заяўляе прадстаўнік пракуратуры, у магілёўца быў канфіскаваны малакаліберны пісталет і патроны да яго.

Справа будзе знаходзіцца ў вытворчасці Генеральнай пракуратуры, прызначаныя судова-медыцынскія і балістычныя экспертызы.

Крыніца: На жыхара Магілёва, які напаў на губазікаўцаў, узбудзілі крымінальную справу