06.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, катаванні, гісторыі вязняў Папраўчая калонія №3 у Віцьбе Былы палітзняволены з Мінску Мікалай (сапраўднае прозвішча не называецца па прычыне бяспекі для блізкіх) пасля адміністрацыйных працэсаў і двух з паловай гадоў зняволення нядаўна здолеў з’ехаць з Беларусі. А думка пакінуць краіну ў яго ўзнікла яшчэ пад час адбыцця першага арышту на Акрэсціна. Ён пагадзіўся распавесці пра свой удзел у падзеях 2020 года, пра пераслед і рэпрэсіі праз якія ён прайшоў ад часу свайго затрымання і да моманту вызвалення.

06.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

06.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, затрыманні Чацвёртага верасня стала вядома, што ў Беларусі затрыманы грамадзянін Японіі Наканісі Масатосі. Японца затрымалі яшчэ ў ліпені 2024, але падрабязнасці яго пераследу распавялі толькі цяпер у сюжэце БТ. Наканісі ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ па абвінавачанні ў "агентурнай дзейнасці" (арт. 358-1 КК). Грамадзяніну Японіі ў Беларусі пагражае да сямі гадоў калоніі. Адразу пасля выхаду сюжэту на БТ Токіа заявіла пратэст у МЗС Беларусі. Генеральны сакратар кабінета міністраў Японіі Ёсімаса Хаясі заявіў, што змест праграмы парушае правы чалавека. "Вясна" распавядае ўсё, што вядома па справе затрыманага японца. 

05.09.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі У Наваполацку 5 верасня адбыўся суд над палітвязнем Тамазам Піпіям. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Суддзя Таццяна Хрыпач прызначыла палітвязню яшчэ адзін год і шэсць месяцаў зняволення ў дадатак да пяці гадоў пазбаўлення волі. 

05.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 5 верасня распачаўся суд над 54-гадовай Аленай Тапарковай. Яе абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядае суддзя Святлана Макарэвіч.

05.09.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4-5 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

30.08.2024 Тэгі: суды, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 жніўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

04.09.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, пенітэнцыярная сістэма На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1372 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію"), ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Акрамя гэтага, за апошнія два месяцы беларускія ўлады пачалі вызваляць з месцаў наволі палітвязняў па памілаванні. Па даных "Вясны", у жніўні на волю выйшлі мінімум 53 чалавекі: 31 цалкам адбыў тэрмін, з якіх толькі адна жанчына, а 22 чалавекі былі памілаваныя. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

04.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, скаргі, спецвытворчасць Вадзім Саранчукоў Выканаўцу абавязкаў старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова 30 жніўня Гродзенскі абласны суд завочна асудзіў да чатырох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 24 тысяч рублёў. Яго судзілі паводле ч.1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (“Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”).

04.09.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, пенітэнцыярная сістэма, права на здароўе Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на волю 21 траўня, бо супраць яе ўзбудзілі новую крымінальную справу паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). У ліпені сваякі Паліны даведаліся, што ў жанчыны дыягнаставалі "хранічны панкрэатыт сярэдняй цяжкасці". Цяпер муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда напісаў пра рэзкае пагаршэнне стану здароўя Паліны. Яна пакутуе ад рэзкіх боляў збоку жывата, але медыцынскую дапамогу ёй не аказваюць.