"Карагоды" у Брэсце 17 снежня 2021 года ў Маскоўскім судзе Брэста суддзя Таццяна Лаўранюк абвясціла прысуды 12 абвінавачаным, паведамляе "Берасцейская Вясна".

Вадзім Ермашук (Vadimati). Фота: Радыё Свабода У судзе Шчучынскага раёна 17 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Вадзіма Ермашука (блогер Vadimati). Яго абвінавацілі ў абразе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і абразе прэзідэнта (арт. 368 КК).

Эдуард Пальчыс. Фота: "Новы Час". У Мінскім гарадскім судзе 17 снежня вынесены прысуд палітзняволенаму блогеру Эдуарду Пальчысау. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Суд праходзіў у закрытым рэжыме "з мэтай недапушчэння распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў". 

Станіслаў Мачалаў і Дзмітрый Грышчанка. У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 16 снежня працягваўся разгляд крымінальнай справы палітвязняў Станіслава Мачалава і Дзмітрыя Грышчанкі. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), а Мачалава дадаткова яшчэ і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ).

Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа Суд Жлобінскага раёна 16 снежня вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Іллі Кадзетава і Кірылы Малышэнка. Іх абвінавачваюць у ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК РБ).

Палітычна матываваныя звальненні ў Беларусі пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і масавых акцый пратэсту, сталі адным са складнікаў татальнага пераследу грамадзян за іх актыўную пазіцыю і падрыхтоўкай да рэферэндума па зменах у Канстытуцыю краіны.

Аляксей Забіран Аляксею Забірану 32 гады. Ён нарадзіўся ў Казахстане, але прыкладна 8 гадоў таму вярнуўся на этнічную радзіму — у Беларусь. З'яўляючыся гісторыкам паводле адукацыі, знайсці падыходзячую працу па спецыяльнасці з дыпломам з Казахстана хлопцу аказалася няпроста. Ён уладкаваўся на працоўную пасаду ў "Гродна-Азот" і жыў у інтэрнаце, які яму вылучыла прадпрыемства. Аляксея затрымалі сёлета 4 лістапада. Усё, што ён паспеў сказаць, калі яму далі магчымасць патэлефанаваць, — "мяне затрымалі за каментар"

Вольга Такарчук. Суд Заводскага раёна Мінска 16 снежня пачаў разгляд крымінальнай справы палітычнай зняволенай блогеркі Вольгі Такарчук. Яе вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), паклёпе (арт. 288 КК) і абразе суддзі ў сувязі з ажыццяўленьнем ім правасуддзя (арт.391 КК).

Акцыя пратэсту ў Гомель 20 верасня. Фота: Госмельская Вясна. Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 16 снежня працягвае разглядаць крымінальную справу палітвязняў Станіслава Мачалава і Дзмітрыя Грышчанкі. Іх абвінавачваюць ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), а Мачалава дадаткова яшчэ і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў(арт. 364 КК РБ).

Суд Мазырскага раёна. У судзе Мазырскага раёна 15 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Мікіты Сілівончыка і Максіма Куксачэнкі, 2003 года нараджэння. Юнакоў абвінавачваюць ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК) і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ).