На чыгуначнай станцыі "Жэрдзь-Астанкавічы" 28 лютага быў здзейснены падпал рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ), у выніку чаго святлафоры і стрэлачныя пераводы на гэтым участку былі прыведзеныя ў непрацоўны стан. Перагон знаходзіцца на лініі Жлобін-Калінкавічы, якая затым працягваецца на Оўруч (Жытомірская вобласць Украіны). Гэта магло прывесці да зрываў графіку руху расейскіх цягнікоў з тэхнікай і зброяй. 4 сакавіка ў Светлагорску былі затрыманыя мясцовыя жыхары Дзмітрый РавічДзяніс Дзікун і Алег Малчанаў у межах крымінальнай справы па арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму). "Вясна" распавядае, у чым абвінавачваюць палітвязняў.  Пасля пачатку вайны ў Беларусі прайшла хваля затрыманняў за падазрэнне ў зрыве графіку руху расейскіх цягнікоў са зброяй і датычных да фізічнага пашкоджання інфраструктуры чыгункі ў Беларусі. 4 сакавіка ў Светлагорску былі затрыманыя Дзмітрый і Наталля Равіч (муж і жонка), брат Наталлі Дзяніс Дзікун і ягоная дзяўчына Аліса Малчанаваі яе бацькаАлег Малчанаў Дзмітрый Равіч, Дзяніс Дзікун і Алег Малчанаў знаходзяцца пад вартай, Алісу і Наталлю адпусцілі.

Дзяніс Дзікун і Дзмітрый Равіч
Дзяніс Дзікун і Дзмітрый Равіч

З пачатку вайны затрымалі мінімум 8 "рэйкавых партызанаў": што вядома пра "рэйкавую вайну" ў Беларусі

"Вясна" распавядае ўсё, што вядома па гэтых справах.

У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася "пакаяльнае відэа" з Дзянісам Дзікуном. На відэа Дзяніс выглядае збітым. Ён кажа, што па ўказанні ByPOL падпаліў яшчэ з двума чалавекамі 28 лютага шафу сігнальнай устаноўкі на станцыі "Жэрдзь-Астанковічы".

Паводле следства, Дзікун у лютым 2022 года ўступіў у экстрэмісцкае фармаванне «BYPOL/мабілізацыйны план "Перамога"» і атрымаў заданне па вывядзенні з ладу чыгуначнай інфраструктуры ў Гомельскай вобласці. Пасля гэтага прапанаваў Равічу і Малчанаву таксама ўступіць у «злачынную групоўку».

Абгаварыўшы план, яны размеркавалі паміж сабой ролі, абмеркавалі варыянты канспірацыі і шляхі адыходу. У прызначаны час, ноччу з 28 лютага на 1 сакавіка, як сцвярджае следства, яны падпалілі рэлейную шафу з абсталяваннем, якое з'яўляецца сродкам сігналізацыі і забяспечвае бяспечны праход пешаходаў і праезд транспартных сродкаў, што «выклікала рызыку наступлення катастрафічных наступстваў, у тым ліку крушэння складаў і гібелі пасажыраў». Мужчыны паехалі на аўтамабілі 51-гадовага фігуранта справы. Каб не прыцягваць да сабе ўвагі, іншамарку пакінулі ў бліжэйшай вёсцы. Кіроўца таксама для падстрахоўкі застаўся там. Да месца падпалу маладыя людзі пайшлі пешшу. Выканаўшы злачынны план, яны вярнуліся да саўдзельніка. Пасля яны схаваліся і паспрабавалі прыняць усе магчымыя меры па ўтойванню слядоў злачынства.

У выніку, шкода склала каля 55 тысяч рублёў. Таксама паведамляецца, што «кіраўнікі фармавання» нібыта перавялі мужчынам прыкладна 1 000 рублёў за падпал.

Палітвязням вытаўленыя абвінавачванні паводле ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні), ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму, здзейснены ў складзе арганізаванай групы, які пацягнуў цяжкія наступствы, якія ствараюць пагрозу гібелі людзей і прычыненне ім цялесных пашкоджанняў), ч.ч. 2,4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць шляхоў паведамленні, які пацягнуў цяжкія наступствы, а таксама стварыў пагрозу крушэння, аварыі і гібелі людзей) і ч. 1 ст. 356 (Здрада дзяржаве).

«Следствам устаноўлена, што злачынныя дзеянні фігурантаў, у тым ліку, па аказанні дапамогі замежнай арганізацыі ў прычыненні шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь — і ёсць здрада Радзімы — Здрада дзяржаве», — паведамляюць у Следчым камітэце

Дзмітрый Дзікун пра справу "светлагорскіх партызан": "Хвалююся, што прысуды будуць суровыя, а суд паказальным"

Завяршылася следства па справе "светлагорскіх партызанаў", якіх абвінавачваюць паводле арт. 289 Крымінальнага кодэкса "акт тэрарызму" за падпал рэлейнай шафы на беларускай чыгунцы.

Падтрымаць палітвязняў можна па адрасе: 

СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А Дзяніс Сяргеевіч ДзікунДзмітрый Алегавіч РавічАлег Анатольевіч Малчанаў

Крыніца: Справу "светлагорскіх партызанаў", якіх абвінавачваюць у падпале рэлейнай шафы на чыгунцы, перадалі ў пракуратуру