09.10.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-9 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
За ўдзел у пратэстах ГУБАЗіК затрымаў мінчука
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 28-гадовага Уладзіслава Яроцкага.
Паводле іх, мужчына нібыта наведаў шэсць мірных акцый пратэсту ў 2020-ым годзе.
У Беларусі новае "экстрэмісцкае фармаванне" — "Саюз маці Беларусі"
Паведамляецца, што адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 29 верасня.
У рашэнне ведамства таксама пазначаныя людзі, якія нібыта маюць дачыненні да арганізацыі — Анцілеўская Святлана, Здановіч Вольга, Якавенка (Ліфанава) Таісія, Алесінская Наталля, Тарпанава (Васільцова) Таццяна.
На сайце грамадскага руху пазначана, што "мы не хочам вайны, мы хочам міру і росквіту нашым краінам, нашым сем'ям, нашым дзецям. Мы не жадаем, каб адны маці адпраўлялі забіваць дзяцей іншых маці. Мы за мір! Тут дапамагаем маці праяўляць антываенную пазіцыю, знаходзіць аднадумак і важную інфармацыю для выратавання жыццяў сваіх дзяцей!".
Чарговыя затрыманні ў Гомелі
Гомельскія сілавікі паведамляюць пра чарговае затрыманне грамадзян за каментары і рэакцыі “экстрэмісцкага” зместу.
З відэа, якое публікуе адзін з праўладных каналаў, вынікае, што затрымана сама меней шасцёра чалавек. Прычым бачна, што некаторых затрымліваюць напасрэдна на працоўных месцах. На шыльбдзе аднаго з кабінетаў заўважная шыльда: “Намеснік старшыні Коцур Аляксей Міхайлавіч”.
Крыніца: "Саюз маці Беларусі" прылічылі да "экстрэмісцкага фармавання": хроніка пераследу 7-9 кастрычніка