06.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Фота ілюстрацыйнае. Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 4 кастрычніка вынес прысуд мясцоваму жыхару Сяргею Бельскаму, абвінаваціўшы яго ў ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).  Справу разглядаў суддзя Сяргей Будрэвіч.

05.10.2023 Тэгі: выбарчае заканадаўства, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, АБСЕ Старэйшы супрацоўнік па праграмах Еўрапейскай платформы за дэмакратычныя выбары Адам Бусуляну выступіў з заявай на Варшаўскай канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 2023 года. Ён звярнуў увагу на рэпрэсіі, з якімі сутыкаюцца незалежныя назіральнікі за выбарамі і праваабаронцы ў аўтакратычных рэжымах, прывёўшы ў прыклад палітвязняў-праваабаронцаў "Вясны", і заклікаў АБСЕ актывізаваць свой удзел у падтрымцы і абароне экспертаў па выбарах і грамадзянскіх назіральнікаў за выбарамі.

05.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

05.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, свабода мірных сходаў Стала вядома, што 12 верасня 2023 году ў судзе Жлобіна і Жлобінскага раёну агучаны вырак Валерыі Траяновіч (Аўчарэнцы). Яе асудзілі на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".

05.10.2023 На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1510 палітвязні, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію") ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у верасні на волю выйшлі мінімум 52 палітвязняволеныя: 45 чалавек цалкам адбылі свае тэрміны, 12 з якіх — жанчыны, а сем чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што яны адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

05.10.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў 3 кастрычніка 2023 года Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле рашэнне Мінскага гарадскога суда, які асудзіў праваабаронцу Насту Лойку да сямі гадоў турэмнага зняволення. 20 чэрвеня 2023 года Мінскі гарадскі суд прызнаў праваабаронцу вінаватай у "распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы" ў адпаведнасці з ч.3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders выступіла з заявай, у якой асудзіла рашэнне Вярхоўнага суда Беларусі пакінуць у сіле сямігадовы турэмны прысуд праваабаронцы Насце Лойцы і выказала сваю сур'ёзную занепакоенасць сістэматычным жорсткім абыходжаннем і парушэннямі правоў актывісткі цягам яе ўтрымання пад вартай.

05.10.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

05.10.2023 Тэгі: грамадства, смяротнае пакаранне У гэтую суботу, 7-га кастрычніка, у Беластоку адбудзецца дыскусія з удзелам каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэем Палудам і дызайнеркай зборніка вершаў паэтаў, растраляных з 29-30 кастрычніка 1937 года, Анастасіяй Чарновай.

05.10.2023 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед Ілля Двойрын. Фота з сацыяльных сетак. Жыхара Наваполацка Іллю Двойрына, якога нядаўна асудзілі за абліты фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай «Z», затрымалі ізноў.

04.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя, экстрэмізм Валянцін Штэрмер. Фота з сацыяльных сетак. Гомельскі абласны суд 2 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе мясцовага прадпрымальніка Валянціна Штэрмера. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт.368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта) ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).