29.11.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі Накладзены арышт на маёмасць праваабаронцы і рэдактара Аршанскага незалежнага сайта Ігара Казмерчака
На ягоную думку, падставай для такога рашэння паслужыла крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (ч.1 арт 368 КК), узбуджаная яшчэ ў 2022 годзе. Тады ж праваабаронцу абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, а ягоныя фотаздымкі з’явіліся на стэндах "Іх расшуквае міліцыя".
Пра арышт кватэры Ігар даведаўся выпадкова, калі на ягоны беларускі адрас прыйшоў ліст з Віцебскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру. Рашэнне прынятае на падставе пастановы Аршанскага аддзела Следчага камітэта, датаванага 13 лістапада.
Нагадаем, што Ігар Казмерчак з’ехаў з краіны яшчэ ў 2021 годзе.
Крыніца: Арыштавалі маёмасць аршанскага праваабаронцы Ігара Казмерчака