06.12.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, свабода мірных сходаў Праваабаронцы “Вясны” рыхтуюць дапаможнік па мірных сходах для беларусаў і беларусак за мяжой. Ён будзе адказваць на найбольш актуальныя пытанні, як арганізоўваць мірныя сходы за мяжой і ўдзельнічаць у іх. 

06.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, рэпрэсіі, дыфамацыя Стала вядома, што 8 верасня 2023 году ў судзе Першамайскага раёну Мінска да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі 25-гадовага замежнага грамадзяніна Аляксандра Смірнова. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 339 (хуліганства) і арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэксу. 

06.12.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.

06.12.2023 На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1451 палітвязень, а колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію") ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у лістападзе на волю выйшлі мінімум 25 палітвязняволеныя: 22 чалавекі цалкам адбылі свае тэрміны, а два чалавекі былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. Яшчэ адной палітзняволенай Вярхоўны суд змяніў пакаране на пазбаўленне волі з адтэрміноўкай, таму яе вызвалілі са следчага ізалятара. За што яны адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

06.12.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Маскоўскага раёна Брэста да аднаго года калоніі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) асудзілі 30-гадовага Ігара Неміровіча. Справу за фота з "абразлівым надпісам" у Instagram разглядалі наўпрост у берасцейскім СІЗА. Пры гэтым, у пастанове суда адзначана, што працэс "праходзіў у адкрытым рэжыме". Вядома, што берасцеец вярнуўся ў Беларусь праз зварот у камісію па вяртанні, але гэта не выратавала яго ад пераследу. Прысуд вынесла Марыя Аліферук.

05.12.2023 Тэгі: праваабаронцы, правы чалавека, салідарнасць, валанцёры Сёння, 5 снежня, ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень валанцёрства. Значную ролю валанцёрскі рух адыграў у Беларусі ў 2020 годзе, праз што многія валанцёры і валанцёркі патрапілі пад рэпрэсіі. Праз гэта за кратамі апынуліся і двое валанцёраў-вясноўцаў — Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк. Яны былі затрыманыя ў 2020 годзе, а пазней асуджаныя на вялікія тэрміны. Але, негледзячы на многія выклікі, валанцёры не спыняюцца ў сваёй дабрачыннасці і салідарнасці. У тым ліку валанцёры "Вясны" працягваюць прасоўваць правы чалавека ў грамадстве і стаяць на іх абароне. Прадстаўніца Валанцёрскай службы "Вясны" Любоў Ланіна павіншавала валанцёраў і валанцёрак са святам.

05.12.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

05.12.2023 Тэгі: праваабаронцы, правы чалавека, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, АБСЕ 29 лістапада ў Скоп'е (Паўночная Македонія) напярэдадні штогадовага пасяджэння Міністэрскай рады АБСЕ адбылася Паралельная канферэнцыя грамадзянскай супольнасці АБСЕ. Сустрэча няўрадавых арганізацый і актывістаў адбылася на фоне самага сур'ёзнага крызісу бяспекі за апошнія дзесяцігоддзі і была прысвечана абмеркаванню надзённых праблем, з якімі АБСЕ, яе дзяржавы-ўдзельніцы і грамадзянская супольнасць сёння сутыкаюцца, і магчымых рашэнняў для пераадолення крызісу. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі прадставілі свае рэкамендацыі кіраўніцтву АБСЕ і ўдзельнікам пасяджэння міністэрскага савета. Падчас канферэнцыі пра дзейнасць і выклікі грамадзянскай супольнасць Беларусі ў выгнанні распавёў праваабаронца "Вясны" Канстанцін Старадубец. 

05.12.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.