- Катэгорыя: Вясна
09.10.2023 У судзе Рэчыцкага раёна 2 кастрычніка пачалі разглядаць чарговую крымінальную справу супраць палітзняволенай актывісткі Паліны Шарэнды-Панасюк, асуджанай да трох гадоў калоніі. Суддзя Станіслаў Іванюценка 9 кастрычніка прызнаў жанчыну вінаватай у "злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі" (ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса) і прызначыў ёй яшчэ адзін год калоніі ў дадатак да трох гадоў. На першым судовым пасяджэнні яна заявіла пра збіванні ў зарэчанскай калоніі — быў моцна пашкоджаны твар і ўнутраныя органы.
- Катэгорыя: Вясна
09.10.2023 Тэгі: праваабаронцы, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны На 54-й сесіі Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе арганізацыя Right Livelihood выступіла з заявай аб рэпрэсіях у адносінах да праваабаронцаў у Беларусі. У дакладзе Генеральнага сакратара ААН аб запалохванні і рэпрэсіях у адносінах да праваабаронцаў, якія супрацоўнічаюць з ААН, адзначаецца павелічэнне колькасці законаў, накіраваных на абмежаванне дзейнасці грамадзянскай супольнасці. Таксама падкрэсліваецца рост анлайн і афлайн назірання за праваабаронцамі.
Жыхарку Жлобіна асудзілі на паўтара года "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года
- Катэгорыя: Вясна
09.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Жлобінскага раёну 20 верасня асудзілі Валянціну Бераснёву паводле арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Качалава прызначыла Валянціне адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
09.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя, экстрэмізм Гомельскі абласны суд 9 кастрычніка пачынае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенай Жанны Волкавай. Жанчыне інкрымінуюць некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
- Катэгорыя: Вясна
08.10.2023 Тэгі: грамадства, смяротнае пакаранне У Беластоку ў хабе "Новая зямля" 7 кастрычніка прайшла сустрэча з удзелам каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэя Палуды і дызайнеркай зборніка вершаў паэтаў, расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 года, Насты Чарновай, піша "Гарадзенская праваабарона". Асветніцкая акцыя была прымеркаваная да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання.
- Катэгорыя: Вясна
07.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 14 верасня за ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту ў 2020 годзе асудзілі Антона і Насту Нікіціных. Суддзя Андрэй Млечка прызнаў іх вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыў па тры гады "хатняй хіміі". Антона і Анастасію вылічылі па фота з Маршаў на іх старонках у Instagram. У пастанове суда адзначаецца, што яны павінны былі ведаць аб незаконнасці ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, так гэта тлумачылася ў апублікаваным выступе генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, а таксама ў дзяржаўных СМІ.
- Катэгорыя: Вясна
07.10.2023 Тэгі: праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, АБСЕ, справа Вясны У Варшаве з 2 па 13 кастрычніка праходзіць штогадовая Канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні — найбуйнейшая у Еўропе канферэнцыя па правах чалавека і дэмакратыі. 6 кастрычніка адбыўся сайд-івэнт на тэму "Пераслед праваабаронцаў у Беларусі як міжнароднае злачынства". На мерапрыемстве прадстаўнікі беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый абмеркавалі агульную сітуацыю з пераследам калег і каляжанак у Белаусі, найбольш выкарыстоўваемыя інструменты нападу на праваабарончыя арганізацыі і выказалі канкрэтныя рэкамендацыі дзеючай уладзе Беларусі, ААН і ўрадам замежных дзяржаў.
- Катэгорыя: Вясна
06.10.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
06.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, ціск, рэпрэсіі, дыфамацыя Другога кастрычніка 2023 году ў судзе Бабруйска і Бабруйскага раёну вынеслі прысуд 62-гадовай Але Зуевай. Яе прызналі вінаватай паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
06.10.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Палітзняволенага па “справе незалежных прафсаюзаў” Васіля Бераснева, які адбывае пакаранне ў магілёўскай ПК № 15, тэрмінова накіравалі ў Магілёўскі абласны шпіталь.