- Катэгорыя: Вясна
17.10.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-17 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
16.10.2023 Тэгі: правы чалавека, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны У нямецкім Лейпцыгу з 9 па 13 кастрычніка адбылася міжнародная канферэнцыя па дэмакратыі і правах чалавека REVOLUTIONALE. Яна ладзіцца з 2017 года раз на два гады з удзелам актывістаў і праваабаронцаў з усяго свету. Сёлета ўдзел у REVOLUTIONALE узялі больш за 80 удзельнікаў і ўдзельніц з 20 краінаў свету, у тым ліку праваабаронцы "Вясны". Канстанцін Старадубец распавёў пра ўдзел у канферэнцыі беларускай дэлегацыі і падзяліўся ўражаннямі.
- Катэгорыя: Вясна
16.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Аршанскага раёна вынес прысуд прадпрымальніку Аляксею Цыпілеву, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Разумовіч, абвінаваўца – памочнік пракурора Сяргей Дзяржыцкі.
- Катэгорыя: Вясна
16.10.2023 Тэгі: умовы ўтрымання, катаванні, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў Былы палітвязень (імя не называецца ў мэтах бяспекі) прабыў у зняволенні амаль два з паловай гады. Свой тэрмін за ўдзел у акцыях пратэсту ён адбываў у шклоўскай калоніі № 17. Але пра тое, што менавіта ў гэтай калоніі загінуў актывіст Вітольд Ашурак ён даведаўся толькі на волі. У шклоўскай калоніі былога палітвязня гэтаксама змясцілі ў ШІЗА — меркавана, тое самое, дзе загінуў Вітольд. Перад гэтым начальнік калоніі кінуў яму: "Беражы сябе!" Былы палітвязень распавёў "Вясне" пра ўмовы ўтрымання ў штрафным ізалятары ў шклоўскай калоніі, дзе яго аднаго ўтрымлівалі тры тыдні.
- Катэгорыя: Вясна
16.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Брэсцкім абласным судзе 13 кастрычніка вынеслі прысуд Паўлу Салагубу паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько.
- Катэгорыя: Вясна
16.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Брэсцкім абласным судзе 11 кастрычніка дзяржабвінаваўца запрасіў два з паловай гады калоніі грамадзянцы Украіны Кацярыне Бруханавай, якую абвінавачвалі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 371-1 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
13.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 25 верасня асудзілі Вольгу Куранчык паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Віталь Лабоцкі прызначыў Вользе абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанву адкрытага тыпу ("хатнюю хімію"), а таксама штраф.
- Катэгорыя: Вясна
13.10.2023 Тэгі: ААН, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Мікіта Емяльянаў У Камітэце ААН па правах чалавека 12 кастрычніка 2023 года зарэгістравалі індывідуальны зварот праваабаронцы і былога палітвязня Леаніда Судаленкі па крымінальнай "справе Вясны". Нагадаем, у верасні 2021 года яго асудзілі да трох гадоў калоніі паводле ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабаронца цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
- Катэгорыя: Вясна
12.10.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
12.10.2023 Тэгі: умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў Былы палітвязень Аляксей (імя зменена) быў затрыманы ў 2021 годзе ў Мінску за каментар па "справе Зельцэра". Цалкам адсядзеў паўтара года паводле арт. 130 КК і выйшаў на волю. Праз "палітычнае" зняволенне сутыкнуўся з паўсюднай адмовай у працаўладкаванні. Адсядзеў дзесяць сутак за тое, што своечасова не прыйшоў адзначыцца ў РАУС і вырашыў з’ехаць з Беларусі. Аляксей распавёў "Вясне" пра катаванні падчас затрымання: як яму парвалі вуха, як на просьбу даць вады прымушалі піць з туалетнага бачка. А таксама падзяліўся пра безвыніковыя спробы знайсці працу, і патлумачыў, на якую працу цяпер можа разлічваць у Беларусі былы палітзняволены.