26.10.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

26.10.2023 Тэгі: умовы ўтрымання, гісторыі вязняў Праз следчы ізалятар КДБ — вядомы як "Амерыканка" з 2020 года прайшлі дзясяткі зняволеных па гучных палітычных справах. Там утрымліваліся фігуранты і фігуранткі такіх гучных справаў як "справы Белгазпрамбанку", "справы падпала лецішча Гайдукевіча", "справы Рабочага Руху", "справы змоўшчыкаў", справаў за "зраду дзяржаве" і іншыя. Цяпер там утрымліваюцца фігуранты "справы за дыверсію ў Мачулішчах". Былы палітвязень распавёў пра ўмовы ўтрымання ў СІЗА КДБ 2021 года.

26.10.2023 Тэгі: грамадства, скаргі, праваабаронцы, правы чалавека, карткі У апошні час можа здавацца, што падаваць скаргі на дзеянні прадстаўнікоў дзяржавы на нацыянальным узроўні – гэта бессэнсоўна. А калі і было неабходна, то толькі  каб мець магчымасць звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН. Калі ў лістападзе мінулага году Беларусь дэнансавала Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, беларусы і беларускі былі пазбаўленыя магчымасці падаваць скаргі ў ААН. Ці атрымліваецца, што цяпер нацыянальныя інстанцыі абароны сваіх правоў бессэнсоўныя?  Разбіраемся, чаму варта працягваць падаваць скаргі, па падставе матэрыялу юрысткі праваабарончага цэнтру “Вясна” Вікі Рудзянковай.

26.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Заводскага раёну Мінск дзясятага кастрычніка асудзілі Кірыла Ахрэмчыка паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Капцэвіч прызначыла Кірылу два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

25.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Яўген Хачатураў. Фота з сацыяльных сетак У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 24 кастрычніка вынесены прысуд Яўгену Хачатураву па крымінальнай справе аб здзеку над дзяржаўным сімвалам (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

25.10.2023 Тэгі: палітвязні, ціск, аналітыка, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.

25.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Заводскага раёну Мінска дзясятага кастрычніка асудзілі Яўгена Курцэвіча паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Асіпчык прызначыла Яўгену два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тэпу ("хатняй хіміі").

25.10.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

24.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.