30.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Ілля Двойрын. Фота з сацыяльных сетак. Сталі вядомыя падрабязнасці прысуду ў дачыненні да  да "нафтанаўца" Іллі Двойрына, які першага ліпеня 2023 года абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай «Z». Мужчыну абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). Раней паведамлялася, што Двойрына пакаралі пазбаўленннем волі тэрмінам на адзін год умоўна.  Паводле прысуду, Іллю пакаралі абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год.

27.10.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, ціск, свабода асацыяцыяў, рэпрэсіі 28 кастрычніка 2003 года Рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Праваабарончы цэнтр «Вясна» быў пазбаўлены дзяржаўнай рэгістрацыі. Праз 20 гадоў мы ўзгадваем тыя падзеі. Фармальнай падставай для ліквідацыі стала папярэджанне Мінюста аб парушэнні праваабаронцамі выбарчага заканадаўства падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года.

27.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёну Мінска дзявятага кастрычніка асудзілі Наталлю Ліцвіненка і Васіля Крэза паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзелу іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Наталлі і Васілю па два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

27.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёну Мінска дзявятага кастрычніка асудзілі Наталлю Ліцвіненка і Васіля Крэза паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзелу іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Наталлі і Васілю па два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

27.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

27.10.2023 Тэгі: ААН, рэпрэсіі, экстрэмізм Асобы: Анаіс Марэн Беларускія ўлады злоўжываюць антытэрарыстычным і антыэкстрэмісцкім заканадаўствам і працягваюць зачышчаць грамадзянскую супольнасць, душыць свабоду выказвання меркаванняў і выкараняць палітычную апазіцыю. Пра гэта заявіла спецыяльная дакладчыца па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн у сваім дакладзе Генеральнай Асамблеі ААН.

27.10.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, свабода слова, заявы, рэпрэсіі, дыфамацыя Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

27.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Надзея Старавойтава, Наталля Сівіцкая і Алена Драбудзька. Суд Фрунзенскага раёна Мінска 27 кастрычніка пачынае разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 КК, заведзенай на  выкладчыц універсітэта Наталлю Сівіцкую, Надзею Старавойтаву і загадчыцу студэнцкага інтэрната Алену Драбудзька. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе і падпісцы на “дэструктыўныя" каналы.

26.10.2023 Тэгі: палітвязні, заявы "Мне загадалі паставіць ногі на шырыню сцяны.

26.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Суд Шклоўскага раёна 26 кастрычніка вынес прысуд Дзянісу Хахлову, якога Расія раней выдала Беларусі. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Тараканаў.