На першым паседжанні ТВК прысутнічаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Ён уручыў членам камісіі пасведчанні.
Таксама быў абраны кіруючы склад камісіі: старшынёй - кіраўнік Упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома, намеснікам - намеснік старшыні па сацыяльных пытаннях Бешанковіцкага РВК Генадзь Філіпенка, сакратаром - дырэктар ДУА «Вольгаўская яслі-сад-базавая школа Віцебскага раёна» Святлана Ільюшчанка.
У ліку шараговых сяброў камісіі ёсць прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый і палітычных партый.
Так, Валяр'ян Мацкевіч быў вылучаны ад Віцебскай абласной арганізацыі ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, Наталля Ляпёшкіна - ад Віцебскай абласной арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", Іван Пілецкі - ад Віцебскай абласной арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, Віцебская абласная арганізацыя партыя прадстаўлена Аленай Бялeй-Пуцілавай.
Лілія Зорына