- Катэгорыя: Вясна
03.11.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы Днямі "Цэнтр новых ідэй" прэзентаваў даследаванне пра лічбавую трансфармацыю беларускага дэмакратычнага супраціву. Дзякуючы яму, сталі вядомыя вынікі анкетавання беларусаў на платформе "Народнае апытанне" аб пазнавальнасці і ацэнцы карыснасці беларускіх грамадзянскіх ініцыятыў, а таксама ўцягнутасці ў іх дзейнасць рэспандэнтаў. У тэксце даследавання Праваабарончы цэнтр "Вясна" не згадваўся, але ў некаторых рэйтынгах заняў лідзіруючыя месцы, таму некалькі важных высноў робім мы самі.
- Катэгорыя: Вясна
03.11.2023 4 лістапада 1950 года ў Рыме краіны-ўдзельніцы Рады Еўропы падпісалі Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека. Канвенцыяй таксама стварыўся Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ). Расказваем, чаму ён важны і як звычайныя грамадзяне ўплывалі дзякуючы рашэнням ЕСПЧ на заканадаўства і практыку сваёй краіны.
- Катэгорыя: Вясна
03.11.2023 Тэгі: правы чалавека На 31 кастрычніка 2023 года ў Беларусі налічвалася 1 473 палітычных зняволеных, 163 з іх — жанчыны. Усяго з траўня 2020 года прызнаныя палітычнымі зняволенымі амаль 2 800 чалавек, уключаючы тых, хто былі вызваленыя ў выніку змены меры стрымання, асуджэння да пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі, адбыцця пакарання, вызвалення ад пакарання. Каля 490 з іх — жанчыны.
- Катэгорыя: Вясна
03.11.2023 Тэгі: салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou Яніна Ахойска (Еўрапейскі парламент, хрысціянскія дэмакраты), Канстанцін фон Нотц (Бундэстаг, Нямеччына, Альянс 90 / Зялёныя) і Расмус Хансан (Стортынг, Нарвегія, партыя Зялёных) сталі "хроснымі" палітвязняў у Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
03.11.2023 Тэгі: правы працоўных, ЛТП, прымусовая праца, зборныя матэрыялы У студзені 2024 года змяняецца заканадаўства па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі грамадзян з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі. У Беларусі налічваецца восем лячэбна-працоўных прафілакторыяй (ЛПП), але іх колькасць і месцаў у іх Міністэрства ўнутраных справаў плануе пашырыць. Так, івацэвіцкую калонію № 5, дзе цяпер утрымліваюцца ў тым ліку палітвязні, расфармоўваюць — на яе базе будзе створаны ЛПП. "Вясна" распавядае, колькі людзей і ў якім парадку штогод накіроўваюць у ЛПП, на якія працы іх прыцягваюць, а таксама спрабуе разабрацца, ці сапраўды дзяржава такім чынам клапоціцца аб здароўі грамадства ці выкарыстоўвае ЛПП як магчымасць прыцягнення людзей на нізкааплатныя працы.
- Катэгорыя: Вясна
03.11.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, свабода слова У судзе Маладзечанскага раёна 3 лістапада вынесены абсурдны і жорсткі прысуд галоўнаму рэдактару "Рэгіянальнай газеты" і палітвязню Аляксандру Манцэвічу. Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
03.11.2023 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2-3 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
02.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Партызанскага раёна Мінска 19 кастрычніка паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі 32-гадовага Рамана Рафеенку. За ўдзел у двух шэсцях суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў яму тры гады "хатняй хіміі". Для запісу "пакаяльнага" відэа яго прымусілі апрануць вышыванку і кепку з гербам Украіны. Сілавікі назвалі гэта "падазронымі прадметамі адзення". Да суда Раман утрымліваўся пад вартай.
- Катэгорыя: Вясна
02.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Партызанскага раёна Мінска 17 кастрычніка вынесены прысуд 30-гадоваму Ігару Нядбайлу, якога абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэcту ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
02.11.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 1 лістапада за ўдзел у акцыі пратэсту асудзілі палітвязня з Светлагорску Дзяніса Галаўко. Як піша "Гомельская Вясна", суддзя Юлія Крэпская прызначыла яму паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса тры гады "хатняй хіміі". Амаль пасля чатырох месяцаў за кратамі Дзяніса вызвалі ў зале суда пасля абвяшчэння прысуда.