15.12.2023 Тэгі: грамадства, палітыка, выбары-2024 Мікалай Капаеў 12 снежня прайшло першае пасяджэнне акруговай камісіі Крычаўскай выбарчай акругі № 83, які ўключае ў сябе адразу чатыры раёны Магілёўскай вобласці – Крычаўскі, Клімавіцкі, Хоцімскі і Чэрыкаўскі. Гэта самая рэдканаселеная і вялікая па плошчы акруга (каля 140 км у даўжыню).

Старшынёй пераабраны Мікалай Капаеў, які кіраваў камісіяй і на мінулых выбарах у 2018 годзе. Цікава, што цяпер ён значыцца дырэктарам сярэдняй школы №3 Крычава, а ў мінулую выбарчую кампанію займаў пасаду начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Крычаўскага райвыканкама.

Вядома, што да сярэдзіны 2022 года чыноўнік займаў аналагічную пасаду ў Чэрыкаўскім райвыканкаме. Аднак ужо ў лютым гэтага года яго разжалавалі і адправілі дэлегатам на ўстаноўчы з'езд партыі «Белая Русь».

Усяго ў акруговую камісію Крычаўскай выбарчай акругі № 83 абрана 13 чалавек – дзевяць жанчын і чацвёра мужчын.

Крыніца: У Крычаве акруговую камісію на выбарчай акрузе ўзначаліў той жа чыноўнік, што і на мінулых выбарах