15.12.2023 Тэгі: грамадства, палітыка, выбары-2024 На першым паседжанні Віцебскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі восьмага снежня былі абраныя старшыня, намеснік старшыні і сакратар. З 13 яе сяброў 11 маюць досвед працы ў абласной камісіі, два – новыя. Прысутныя склалі і зацвердзілі графік дзяжурстваў і рэжым працы. Назіральнікі на паседжанні камісіі адсутнічалі.
На першым паседжанні ТВК прысутнічаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Ён уручыў членам камісіі пасведчанні. Таксама быў абраны кіруючы склад камісіі: старшынёй — кіраўнік Упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома, намеснікам — намеснік старшыні па сацыяльных пытаннях Бешанковіцкага РВК Генадзь Філіпенка, сакратаром — дырэктар ДУА «Вольгаўская яслі-сад-базавая школа Віцебскага раёна» Святлана Ільюшчанка.
У ліку сяброў камісіі ёсць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый.
Так, Валяр'ян Мацкевіч быў вылучаны ад Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», Наталля Ляпёшкіна — ад Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», Іван Пілецкі — ад Віцебскай абласной арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, Віцебская абласная арганізацыя партыя прадстаўлена Аленай Бялeй-Пуцілавай.
Крыніца: Распачала работу Віцебская абласная камісія па выбарах дэпутатаў