- Катэгорыя: Вясна
19.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Барысаўскага раёна 18 кастрычніка вынеслі прысуд палітзняволенаму актывісту Змітру Дашкевічу, які павінен быў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 Крымінальнага кодэкса — "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
20.10.2023 Тэгі: правы зняволеных, правы людзей з інваліднасцю Праваабаронца і юрыст Офіса па правах людзей з інваліднасцю, а таксама і былы палітзняволены Алег Граблеўскі распавёў "Вясне" пра цяперашні стан людзей з інваліднасцю, навіны гэтай сферы і магчымасці дапамогі, якія Офіс аказвае ў новых умовах эміграцыі.
- Катэгорыя: Вясна
20.10.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19-20 кастрычніка збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
20.10.2023 Тэгі: суды, катаванні, пенітэнцыярная сістэма У чэрвені 2023 года Ушацкі суд прызначыў супрацоўніку наваполацкай калоніі № 1 капітану Ігару Пятрову шэсць гадоў калоніі са штрафам. Яго адправілі адбываць тэрмін у "Віцьбу". Пятрова асудзілі паводле ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса — учыненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, нададзеных ёй па службе, спалучанае з гвалтам, катаваннямі пацярпелага або прымяненнем зброі або спецыяльных сродкаў, піша "Наша Ніва". Яго абвінавацілі ў перавышэнні паўнамоцтваў — ён збіў вязня. Распавядаем, што вядома пра гэты рэдкі выпадак пакарання супрацоўніка калоніі за гвалт над зняволеным.
- Катэгорыя: Вясна
20.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Кастрычніцкага раёна Гродна вынес прысуд піцаёлу гарадзенскай піцэрыі Сяргею Ботвічу, абвінаваціўшы яго ў масавых беспарадках паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, прадстаўнік абвінавачання Краўчук.
- Катэгорыя: Вясна
20.10.2023 Тэгі: правы зняволеных, правы людзей з інваліднасцю Праваабаронца і юрыст Офіса па правах людзей з інваліднасцю, а таксама і былы палітзняволены Алег Граблеўскі распавёў “Вясне” пра цяперашні стан людзей з інваліднасцю, навіны гэтай сферы і магчымасці дапамогі, якія Офіс аказвае ў новых умовах эміграцыі.
- Катэгорыя: Вясна
20.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёну Мінска 19 верасня асудзілі Іну Багданаву паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
19.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Жлобінскага раёну другога кастрычніка асудзілі Віталя Алтухова паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Качалава прызначыла Віталю адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
19.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва сёмага верасня асудзілі Арцёма Лапікава паводле арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Жанна Пушкіна прызначыла Арцёму тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
19.10.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Барысаўскага раёна 19 кастрычніка вынеслі прысуд палітзняволенаму актывісту Зміцеру Дашкевічу, які павінен быў выйсці на волю з папраўчай калоніі № 14 па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня 2023 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 Крымінальнага кодэкса — "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Суддзя Таццяна Дзеравянка прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.