- Катэгорыя: Вясна
3 студзеня адбылося паседжанне адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска, на якім прайшло фармаванне ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. У выніку ніводнага прадстаўніка апазіцыйных партый, якіх і так вылучалася вельмі маленькая колькасць, у склад участковых камісій уключана не было. На паседжанні прысутнічаў назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Зміцер Салаўёў, які адзначае, што рашэннем адміністрацыі раёну ад 29.12.2017 была вызначаная "аптымальная колькасць сябраў участковых камісій".
- Катэгорыя: Вясна
На ўключэнне ва ўчастковыя камісіі прэтэндавалі 377 чалавек. Прайшлі ўсе - «годныя, неаднаразова прымалі ўдзел у выбарах». На ўсё паседжанне па фармаванні УВК прадстаўнікам Глыбоцкага райвыканкама на чале са старшынёй Алегам Морхатам хапіла 52 хвілінаў.
- Катэгорыя: Вясна
Паседжанне Мазырскага райвыканкама па ўтварэнню участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Мазырскага райсавета адбылося 3 студзеня.
- Катэгорыя: Вясна
Жодзінскі гарвыканкам зацвердзіў склад участковых выбарчых камісій (УВК) па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання. На паседжанні, якое адбылося 3 студзеня, прысутнічаў назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксей Лапіцкі.
- Катэгорыя: Вясна
Суд прызнаў Ігара Клешчука, адміністратара «Групы Дармаедаў і Сацыяльных Утрыманцаў» у сацыяльнай сетцы УКантакце, вінаватым «у публічным закліку да правядзення пікетавання з парушэннем устаноўленага парадку» і на падставе часткі 1 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях аштрафаваў на 30 базавых велічынь, што склала 690 рублёў. Прычынай для адміністратыўнага пераследу паслужыў рэпост інфармацыі аб правядзенні 29 кастрычніка ля будынка КДБ па праспекце Незалежнасці акцыі «Ланцуг памяці». Адміністратыўны працэс у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска адбыўся 28 снежня, пастанову пра штраф вынес суддзя Сяргей Л.А.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік з Віцебска Леанід Свецік унёс у Цэнтрвыбаркам прапанову даць указанне ніжэйстаячым выбарчым камісіям апублікаваць у афіцыйных медыя свае бюджэты.
- Катэгорыя: Вясна
У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраванае паведамленне актывіста з Баранавіч Юрыя Казакевіча, якое тычылася парушэння права грамадзяніна на мірныя сходы. Як паведамляе “Берасцейская Вясна” , нумар рэгістрацыі звароту: 3060/2017 ад 04.09.2017г.
- Катэгорыя: Вясна
Крымінальная справа мінскага мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага за захоўванне аднаго патрона, перададзеная ў суд Ленінскага раёна Мінска. Згодна з ч. 1 арыкула 295 Крымінальнага кодэкса РБ, яму можа пагражаць абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі, ці папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў.
- Катэгорыя: Вясна
20 снежня Вярхоўны суд Беларусі адхіліў скаргу на вынясенне двух смяротных прысудаў у ліпені гэтага года – Ігару Гершанкову і Сямёну Беражному. Еўрапейскі саюз чакае, што ўлады Беларусі заменяць гэтыя два прысуды на не смяротныя і ўвядзе мараторый на любое прымяненне смяротнага пакарання.