У Мінску працягваюць судзіць аўтараў расійскага інфармагенцтва Regnum, якім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў распальванні нацыянальнай варожасці ў складзе групы асобаў, паведамляе БАЖ. У другі дзень перад працэсам у залі каля 30 чалавек, учорашняга ажыятажу няма. Сярод іх, як і ўчора, праваабаронцы Андрэй Бастунец, Алег Агееў, Павел Сапелка.

Павел Пракаповіч Актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Пракаповіч адбывае дзесяцісуткавы арышт у ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна.

Сяргей Шыптэнка, Дзмітрый Алімкін і Юры Паўлавец. Калаж TUT.BY 18 снежня ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся судовы працэс па так званай справе “Рэгнума”.

На прэзентацыю папяровай версіі часопіса пра гендэр і сэксуальнасць «MAKEOUT» учора ўвечары наляцелі супрацоўнікі сталічнай міліцыі.

Выява з сайту baj.by У паведамленні Міністэрства інфармацыі гаворыцца, што рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу belaruspartisan.org ("Беларускі партызан") было прынята 14 снежня, піша БелаПАН

Міхаіл Жамчужны Праваабаронца Наста Лойка звярнулася ў Пракуратуру Горацкага раёна з просьбай прыняць меры пракурорскага рэагавання да службовых асобаў папраўчай калоніі №9 па забеспячэнню і ліквідацыі пагроз асабістай бяспекі палітвязня Міхаіла Жамчужнага.

Андрэй Бяляўскі. Фота: Радыё Свабода. Як паведаміў Праваабарончаму цэнтру “Вясна” Андрэй Бяляўскі, 15 снежня яму было адмоўлена ў задавальненні хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы за захоўванне патрона як не ўяўляючай грамадскай небяспекі і юрыдычна нязначнай.

Антось Вусовіч. Фота: Нашай Нівы". Падобна, што супрацоўнкі міліцыі вырашылі прыкласці максімум намаганняў, каб устанавіць усіх удзельнікаў акцыі пратэсту "Марш абураных беларусаў–2”, што адбылася ў Мінску 21 кастрычніка, ды накіраваць іх справы ў суды.

Вадзім Васільеў і Яўген Маркавец. Фота БелаПАН Як стала вядома "Гомельскай Вясне", 7 снежня ў Гомелі суддзі судоў Савецкага раёна Віталь Каўбеня і Чыгуначнага Андрэй Хлышчэнка правялі завочныя адміністрацыйныя працэсы, падчас якіх прыцягнулі да адказнасці ў выглядзе буйных штрафаў актывістаў Вадзіма Васільева і Яўгена Маркаўца за іх удзел 21 кастрычніка ў мітынгу пратэсту ў Мінску, які атрымаў назву «Марш раззлаваных беларусаў 2.0».

Фота: Іван Ярывановіч, TUT.BY Пракуратура Гомельскай вобласці разглядзела зварот праваабаронцы Валянціна Стэфановіча па пытанні парушэння законнасці і правоў грамадзян пры ўборцы лёну на палях сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Кармянскага, Буда-Кашалёўскага і Чачэрскага раёнаў. І нічога не ўгледзела.