- Катэгорыя: Вясна
На пасяджэнні па фармаванни УВК Маскоўскага раёна Брэста абмеркавання вылучаных асобаў не было. Прапанаваным у склад камісій асобам характарыстыкі не даваліся, месцы працы не называліся. З прэтэндэнтаў у склад УВК былі ўключаныя тыя, каго рэкамендавала “працоўная група” на чале з начальнікам аддзела ідэалогіі раёна Аляксандрам Залатухіным.
- Катэгорыя: Вясна
Адміністрацыі раёнаў Віцебску завяршылі фармаванне ўчастковых камісій па выбарах дэпутатаў гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Пра тое, як гэты працэс правяла Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна, распавёў наш назіральнік Леанід Свецік, які прысутнічаў на пасяджэнні. У самым пачатку пасяджэння старшыня Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Сяргей Сташэўскі забараніў прысутным весці аўдыё-, відэа- і фотаздымку. Гэтая забарона датычылася і прысутных журналістаў, тым самым пазбавіўшы працэс фармавання камісій адкрытасці і галоснасці.
- Катэгорыя: Вясна
Дэпартамент выканання пакаранняў адказаў на зварот праваабаронцы Насты Лойка аб прыняцці мераў па забяспячэнню асабістай бяспекі палітвязня Міхаіла Жамчужнага.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна 11 студзеня ў 10.30 пачне разгляд крымінальнай справы супраць мінскага мастака-дызайнера Андрэя Бяляўскага.
- Катэгорыя: Вясна
Маці асуджанага да смяротнага пакарання «чорнага рыэлтара» Ігара Гершанкова Людміла Гершанкова звярнулася ў Следчы камітэт з інфармацыяй аб парушэннях заканадаўства падчас папярэдняга следства па справе і збіцьці яе сына ў месцах пазбаўлення волі. Следчыя не знайшлі пацверджання слоў жанчыны, піша БелаПАН.
- Катэгорыя: Вясна
Перад навагоднімі святамі шасцёра магілёўцаў накіравалі скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Увесну яны пацярпелі ад пераследаў уладаў за ўдзел у акцыях пратэсту. Трое чалавек былі аштрафаваныя за магілёўскі «Марш недармаедаў» 15 сакавіка. Па інфармацыі mspring.online, сярод іх шматдзетная маці Алена Крэнь, а таксама студэнты Канстанцін Чарноў і Алёна Кісель. Апошнюю, да таго ж, адлічылі з ВНУ.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Раман Юргель прысутнічаў на паседжанні адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій. Усяго, паводле назіральніка, было ўтворана 72 УВК, і ні ў водную з іх не ўвайшлі прадстаўнікі дэмакратычнага блоку.
- Катэгорыя: Вясна
Назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Раман Юргель прысутнічаў на паседжанні адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій. Усяго, паводле назіральніка, было ўтворана 72 УВК, і ні ў водную з іх не ўвайшлі прадстаўнікі дэмакратычнага блоку.
- Катэгорыя: Вясна
3 снежня на пасяджэнні Бярозаўскага райвыканкама былі ўтвораныя ўчастковыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Паседжанне, якое вёў старшыня райвыканкаму Леанід Мартынюк, цягнулася каля паўтары гадзіны.
- Катэгорыя: Вясна
У навагоднюю ноч валанцёр Праваабарончага цэнтру "Вясна" Юрый Мяцельскі разам са сваім сябрам пайшоў гуляць па іх роднаму гораду Слуцку. Каля трох гадзін ночы, калі хлопцы знаходзіліся на тэрасе мясцовага Дома культуры, да іх падышлі два супрацоўнікі АМАП. «Яны не прадставіліся, адзін з іх запатрабаваў у мяне прад'явіць пашпарт, другі ж адразу пачаў даглядаць заплечнік сябра, мабыць, спрабуючы знайсці алкаголь, якога пры сябе ў нас не было. Я не адмаўляю, што перад тым, як пайсці шпацыраваць, мы выпілі (усё ж такі навагодняя ноч), аднак гэта была вельмі малая колькасць алкаголю», - распавядае валанцёр.